Нарвэгія — лідар па дабрабыце ў сьвеце
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
29.11.2018 14:00
Нарвэгія заняла 1-ае месца ў рэйтынгу дабрабыту, складзеным лёнданскім Legatum Institute.
НарвэгіяФота: pixabay.com
Нарвэгія заняла першае месца ў глябальным рэйтынгу дабрабыту, складзеным лёнданскім Legatum Institute.
Нарвэгія заняла першае месца ў глябальным рэйтынгу дабрабыту. Лёнданскі дасьледчы цэнтар Legatum Institute апублікаваў рэйтынг «Росквіт» (Prosperity Ranking) з улікам ня толькі ВУП, але і многіх сацыяльных фактараў: ад адукацыі да якасьці аховы здароўя і грамадзянскіх свабод.
За Нарвэгіяй ідуць: Новая Зэляндыя і Фінляндыя. Далей — Швайцарыя, Данія, Вялікабрытанія і Канада.
Польшча заняла 33-е месца ў рэйтынгу. Гэта падзеньне на адну пазыцыю.
Пры стварэньні рэйтынгу былі прааналізаваны даныя з больш як 100 арганізацый: ад Сусьветнага банка да Міжнароднай арганізацыі аховы здароўя, Інстытута Гэлапа.
Legatum Institute знаходзіцца ў Лёндане. Яго ўзначальвае кансэрватыўная баранэса Філіпа Страўд (Philippa Stroud).
IAR/PAP/вк