Logo Polskiego Radia
Print

„Польшча павінна быць падрыхтаваная да расейскай агрэсіі”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2018 11:57
Міністар абароны: Пра пагрозу з боку Расеі ўжо ў 2009 годзе казаў тагачасны прэзыдэнт Лех Качыньскі.
Mіністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.Mіністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.PAP/Leszek Szymański

„Польшча павінна быць падрыхтаваная да расейскай агрэсіі”
Міністар абароны: Пра пагрозу з боку Расеі ўжо ў 2009 годзе казаў тагачасны прэзыдэнт Лех Качыньскі.
Польшча павінна быць падрыхтаваная да магчымай агрэсіі з боку Расеі, заявіў міністар нацыянальнай абароны Польшчы камэнтуючы апошнія падзеі ў Азоўскім моры.
Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) дадаў, што ягонае міністэрства працягвае працу па мадэрнізацыі польскага войска.
Ён нагадаў, што Польшча падпісала дамову з ЗША аб пастаўках комплексаў Patriot, працягваюцца перамовы па справе паставак комплексаў Himars. Міністар Блашчак падкрэсьліў, што адным зь яго прыярытэтаў зьяўляецца ўмацаваньне адносін з NATO.
Міністар нагадаў, што пра пагрозу з боку Расеі ўжо ў 2009 годзе казаў тагачасны прэзыдэнт Лех Качыньскі. Ён таксама абвінаваціў папярэднюю ўрадавую кааліцыю ў тым, што нягледзячы на рэальную пагрозу не інвэставала ў мадэрнізацыю арміі.
Кіраўнік Мінабароны таксама паведаміў, што польскія сапёры атрымаюць сучасную тэхніку. З гэтай мэтай учора быў падпісаны кантракт коштам у 80 мільёнаў злотых( больш за 18 мільёнаў 648 тысяч эўра). У рамках дамовы ведамства купіць у польскага вытворцы 35 адмысловых комплеткаў тэхнікі для сапёраў.
аз

Польшча павінна быць падрыхтаваная да магчымай агрэсіі з боку Расеі, заявіў міністар нацыянальнай абароны Польшчы камэнтуючы апошнія падзеі ў Азоўскім моры.

Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) дадаў, што ягонае міністэрства працягвае працу па мадэрнізацыі польскага войска.Ён нагадаў, што Польшча падпісала дамову з ЗША аб пастаўках комплексаў Patriot, працягваюцца перамовы па справе паставак комплексаў Himars. Міністар Блашчак падкрэсьліў, што адным зь яго прыярытэтаў зьяўляецца ўмацаваньне адносін з NATO.

Міністар нагадаў, што пра пагрозу з боку Расеі ўжо ў 2009 годзе казаў тагачасны прэзыдэнт Лех Качыньскі. Ён таксама абвінаваціў папярэднюю ўрадавую кааліцыю ў тым, што нягледзячы на рэальную пагрозу не інвэставала ў мадэрнізацыю арміі.

Кіраўнік Мінабароны таксама паведаміў, што польскія сапёры атрымаюць сучасную тэхніку. З гэтай мэтай учора быў падпісаны кантракт коштам у 80 мільёнаў злотых( больш за 18 мільёнаў 648 тысяч эўра). У рамках дамовы ведамства купіць у польскага вытворцы 35 адмысловых комплеткаў тэхнікі для сапёраў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт