Logo Polskiego Radia
Print

У першыню з 2015 году ў Польшчы нязначна вырасла беспрацоўе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.11.2018 16:17
Паводле дасьледаваньня, у трэцім квартале бяз працы заставаліся 662 тысячы палякаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У першыню з 2015 году ў Польшчы нязначна вырасла беспрацоўе
Паводле дасьледаваньня, у трэцім квартале бяз працы заставаліся 662 тысячы палякаў.
Паводле Дасьледаваньня эканамічнай актыўнасьці насельніцтва, узровень беспрацоўя ў Польшчы ў трэцім квартале бягучага году склаў 3,8%. У другім квартале бягучага году згаданы паказчык склаў 3,6%. Гэта азначае рост узроўню беспрацоўя на 0,2%, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне.
Гэта першы рост узроўню беспрацоўя ад першага кварталу 2015 году.
Паводле Дасьледаваньня эканамічнай актыўнасьці насельніцтва, у трэцім квартале бяз працы заставаліся 662 тысячы палякаў, а кварталам раней – 617 тысяч.
Паводле дасьледаваньня, у трэцім квартале бягучага году каэфіцыент прафэсійнай актыўнасьці склаў 56,8%, а занятасьці - 54,6 %. У папярэднім квартале яны складалі адпаведна - 56,5% і 54,4%.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт