Logo Polskiego Radia
Print

У Хмяльніцкім сустракаюцца польскія і ўкраінскія архівісты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.11.2018 15:11
Польскі бок спадзяецца, што дзякуючы супрацы атрымае доступ да ўкраінскіх архіваў.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Хмяльніцкім сустракаюцца польскія і ўкраінскія архівісты
Польскі бок спадзяецца, што дзякуючы супрацы атрымае доступ да ўкраінскіх архіваў.
У Хмяльніцкім ва Ўкраіне архівісты Інстытуту нацыянальнай памяці сустракаюцца з прадстаўнікамі Дзяржаўных архіваў Украіны.
Сустрэча прысьвечаная магчымасьці атрыманьня польскімі гісторыкамі доступу да архіваў у Адэсе, Віньніцы й Хмяльніцкім. Гаворка ідзе пра дакумэнты, якія адносяцца да гэтак званай польскай апэрацыі НКВД. У яе выніку ў 1937-1938 гадах на тэрыторыі Савецкага Саюзу былі забітыя, як мінімум, 111 тысяч палякаў.
Старшыня ІНП Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) тлумачыць, што сустрэча зьвязана з дамовай, якую некалькі месяцаў таму польскі бок заключыў з украінскікі архівамі ў Адэсе, Віньніцы й Хмяльніцкім.
„Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву, польскія архівісты маюць доступ да архіваў Украіны, дзе захоўваюцца дакумэнты, датычныя палякаў, якія падвяргаліся савецкім рэпрэсіям у 1937-1938 гадах”, - паясьняе старшыня польскага Інстытуту нацыянальнай памяці.
аз

У Хмяльніцкім ва Ўкраіне архівісты Інстытуту нацыянальнай памяці сустракаюцца з прадстаўнікамі Дзяржаўных архіваў Украіны.

Сустрэча прысьвечаная магчымасьці атрыманьня польскімі гісторыкамі доступу да архіваў у Адэсе, Віньніцы й Хмяльніцкім. Гаворка ідзе пра дакумэнты, якія адносяцца да гэтак званай польскай апэрацыі НКВД. У яе выніку ў 1937-1938 гадах на тэрыторыі Савецкага Саюзу былі забітыя, як мінімум, 111 тысяч палякаў.

Старшыня ІНП Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) тлумачыць, што сустрэча зьвязана з дамовай, якую некалькі месяцаў таму польскі бок заключыў з украінскімі архівамі ў Адэсе, Віньніцы й Хмяльніцкім.

„Дзякуючы гэтаму супрацоўніцтву, польскія архівісты маюць доступ да архіваў Украіны, дзе захоўваюцца дакумэнты, датычныя палякаў, якія падвяргаліся савецкім рэпрэсіям”, - паясьняе старшыня польскага Інстытуту нацыянальнай памяці.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт