Logo Polskiego Radia
Print

Выбраны новы начальнік Інтэрполу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2018 12:31
Новым кіраўніком міжнароднай паліцэйскай арганізацыі стаў Кім Чэн Ян з Паўднёвай Карэі.
Выбралі новага начальніка Інтэрполу.Выбралі новага начальніка Інтэрполу.By Massimiliano Mariani - Уласная праца, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2970998

Выбралі новага начальніка Інтэрполу
Новым кіраўніком міжнароднай паліцэйскай арганізацыі стаў Кім Чэн Ян з Паўднёвай Карэі.
Кім Чэн Ян з Паўднёвай Карэі стаў новым кіраўніком міжнароднай паліцэйскай арганізацыі. У галасаваньні, якое адбылося падчас 87-ай Генэральнай Асамблеі Інтэрполу ў Дубаі прынялі ўдзел каля 1 прадстаўнікоў са 173 краін сьвету.
Прадстаўнік Паўднёвай Карэі замяніць на пасадзе начальніка кітайца, які ў кастрычніку падаў у адстаўку. Мэн Хунвэй абвінавачваецца карупцыі.
Нагадаем, на пасаду начальніка Інтэрполу кандыдаваў таксама расеец Аляксандар Пракапчук. Аднак супраць кандыдатуры расейскага генэрала выступілі Ўкраіна й Летува, якія прыгразілі, што пакінуць арганізацыю.
Супраць кандыдатуры Пракапчука была таксама адміністрацыя ЗША.
аз

Кім Чэн Ян з Паўднёвай Карэі стаў новым кіраўніком міжнароднай паліцэйскай арганізацыі. У галасаваньні, якое адбылося падчас 87-ай Генэральнай Асамблеі Інтэрполу ў Дубаі прынялі ўдзел каля 1 тысячы прадстаўнікоў са 173 краін сьвету.

Прадстаўнік Паўднёвай Карэі замяніць на пасадзе начальніка кітайца, які ў кастрычніку падаў у адстаўку. Мэн Хунвэй абвінавачваецца карупцыі.

Нагадаем, на пасаду начальніка Інтэрполу кандыдаваў таксама расеец Аляксандар Пракапчук. Аднак супраць кандыдатуры расейскага генэрала выступілі Ўкраіна й Летува, якія прыгразілі, што пакінуць арганізацыю.

Супраць кандыдатуры Пракапчука была таксама адміністрацыя ЗША.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт