Logo Polskiego Radia
Print

Хрысьціянін не павінен уступаць у БРСМ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2018 10:01
"Калі БРСМ – спадкаемца камсамола, то веруючы чалавек не павінен уступаць у арганізацыю, якая мае такую гісторыю і такі фундамэнт".
BIld: congerdesign/pixabay.com/CC0

Хрысьціянін не павінен уступаць у БРСМ
«Ці магу я ўступіць у БРСМ? Чаму некаторыя гэта лічаць няправільным?» З такім пытаньнем часам зьвяртаецца да сьвятароў моладзь. Адказ на сайце Каталіцкага касьцёла ў Беларусі дае кс. Андрэй Радзевіч.
Як адзначаецца, пытаньне гэта сёньня вельмі актуальнае і хвалюе многіх беларускіх юнакоў і дзяўчат.
«Напачатку трэба сказаць, што Касьцёл не выказваўся афіцыйна пра моладзевую арганізацыю БРСМ і што афіцыйнай забароны ўступаць у яе няма.
Хоць варта ўзгадаць і пра прынцып, што ня ўсё тое, што не забаронена, абавязкова дазволена. Мне вельмі падабаецца другая частка пытаньня, дзе хутчэй сьцьвярджаецца, што прыналежнасьць да гэтай арганізацыі для хрысьціяніна няправільная. Бо тут мы кажам ня столькі пра забарону Касьцёлам, колькі пра разуменьне самім чалавекам, чаму ня трэба ўступаць у такую арганізацыю.
Калі мы кажам пра БРСМ, то трэба ясна адзначыць, што гэтая арганізацыя, зрэшты, як напісана ў яе статуце, зьяўляецца спадкаемцам Ленінскага камуністычнага саюза моладзі – камсамолу.
У сваю чаргу камсамол будаваўся на камуністычных, а значыць антырэлігійных прынцыпах. Тут трэба сказаць, што Каталіцкі касьцёл з першай хвіліны існаваньня камунізму ясна выказаўся супраць яго ідэй.
Гледзячы на гісторыю, мы сьцьвярджаем, што камунізм мае на сваім сумленьні велізарную колькасьць чалавечых ахвяраў, якіх трэба лічыць у дзясятках мільёнаў. Камуністычныя кіраўнікі імкнуліся да рэалізацыі сваіх мэтаў, не зважаючы на чалавечае жыцьцё. Галоўнай з ідэй камунізму была барацьба з рэлігіяй. Гэтая сыстэма зьнішчыла шмат сьвятыняў і забіла шмат духоўных і сьвецкіх вернікаў. Ва ўсё гэта быў умяшаны таксама камсамол. Гэта камсамольцы часта пасылаліся нішчыць сьвятыні, а нават забіваць духавенства. Камсамол быў антыхрысьціянскай, бязбожнай і атэістычнай арганізацыяй.
Калі БРСМ – спадкаемца камсамола, то веруючы чалавек не павінен уступаць у арганізацыю, якая мае такую гісторыю і такі фундамэнт.
На фундамэнце камсамолу не пабудуеш сёньня добрую моладзевую арганізацыю. Калі мы сапраўды клапоцімся пра моладзь, то патрэбна парваць з бязбожным камсамолам, асудзіць крывавы камуністычны тэрор і пачаць будаваць штосьці новае: арганізацыю, якая будзе выхоўваць моладзь любіць сваю Айчыну, любіць сваю зямлю, яе мову, культуру і традыцыі».

catholic.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт