Як 74-гадовы беларус зь Беласточчыны ў чарговы раз стаў дэпутатам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.11.2018 14:00
«Пакуль яшчэ ёсьць сілы, то іх варта прысьвяціць вёсцы й яе людзям, ды нешта пакінуць пасьля сябе ў вёсцы, у якой я нарадзіўся».
Янка Целушэцкі Міхась Сьцепанюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
Мясцовы грамадзкі дзеяч зь Беласточчыны Янка Целушэцкі не перастае працаваць і быць актыўным, нягледзячы на пажылы ўзрост. Цягам многіх гадоў ён – пазаштатны карэспандэнт тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» й солтыс сваёй вёскі Новае Ляўкова. А падчас муніцыпальных выбараў, якія прайшлі ў Польшчы некалькі тыдняў таму, ён быў абраны ў дэпутаты рады ў гміне Нараўка, прычым на чарговы тэрмін.
Спадару Янку 74 гады, ён – адзін са старэйшых гмінных дэпутатаў на Беласточчыне.
Наш карэспандэнт Міхась Сьцепанюк запытаў у Янкі Целушэцкага, чаму ён вырашыў балятавацца на чарговы дэпутацкі тэрмін? Пакуль яшчэ ёсьць сілы, то іх варта прысьвяціць вёсцы й яе людзям, ды нешта пакінуць пасьля сябе ў вёсцы, у якой я нарадзіўся, адказаў спадар Янка.
Мясцовы грамадзкі дзеяч зь Беласточчыны, беларус Янка Целушэцкі не перастае працаваць і быць актыўным, нягледзячы на пажылы ўзрост. Цягам многіх гадоў ён – пазаштатны карэспандэнт тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» й солтыс сваёй вёскі Новае Ляўкова. А падчас муніцыпальных выбараў, якія прайшлі ў Польшчы некалькі тыдняў таму, ён быў абраны ў дэпутаты рады ў гміне Нараўка, прычым на чарговы тэрмін.
Спадару Янку 74 гады, ён – адзін са старэйшых гмінных дэпутатаў на Беласточчыне.
Наш карэспандэнт Міхась Сьцепанюк запытаў у Янкі Целушэцкага, чаму ён вырашыў балятавацца на чарговы дэпутацкі тэрмін? «Пакуль яшчэ ёсьць сілы, то іх варта прысьвяціць вёсцы й яе людзям, ды нешта пакінуць пасьля сябе ў вёсцы, у якой я нарадзіўся», адказаў спадар Янка.
слухайце далучаны гукавы файл