У менскім Вялікім тэатры адбылася ўрачыстасьць з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. Больш за тысячу прадстаўнікоў сьвету палітыкі, культуры, СМІ і грамадзкіх арганізацый праслухалі сьвяточныя прамовы, паднялі тост і паглядзелі балет «Szopeniana». У гэтым часе велізарная сцэна беларускага тэатру была асьветленая бела-чырвонымі колерамі.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі гаворачы пра гадавіну сказаў, што палякі ніколі не зьмірыліся з тым, што нехта хоча прымаць рашэньне аб іх лёсе. Дыплямат зазначыў, што Польшча зьяўляецца суседам Беларусі і хоча быць добрым суседам, які гатовы адкрываць патэнцыял суседзтва нанова. Ён таксама зьвярнуўся да палякаў, якія жывуць у Беларусі.
А. Міхальскі: У вас ёсьць асаблівая нагода для радасьці, паколькі Польшча – свабодная, а 100 гадоў таму яна змёртвыхпаўстала дзякуючы змаганьням, ахвяры, працы, цярпеньню многіх з вашых продкаў.
У сваю чаргу віцэ-міністар замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка сказаў, што 100 гадоў таму палякі пацьвердзілі, што хочуць жыць у незалежнай краіне. Ён зазначыў, што сучасная Польшча зьяўляецца дзяржавай з вялікімі аўтарытэтам у сьвеце і адным з найбольш уплывовых краін ЭЗ, а эканоміка краіны робіць уражаньне пасьпяховым разьвіцьцём.
А. Краўчанка: У гэты асаблівы дзень я хачу перадаць сардэчныя прывітаньні і падзякі ўсім маім калегам з польскай дыпляматычнай службы, з якімі мы працуем над стварэньнем новага, скіраванага на будучыню, сяброўскага фармату адносін паміж нашымі краінамі на наступныя 100 гадоў. Няхай жыве незалежная Польшча і Беларусь», – сказаў віцэ-міністар МЗС Беларусі.
Пасьля культурніцкая часткі адбыўся банкет, на якім былі падрыхтаваныя традыцыйныя польскія стравы і прадукты, якія за дзень да ўрачыстасьці ў Менск прывезьлі прадстаўнікі Польскага цэнтра падтрымкі сельскай гаспадаркі (KOWR).
Юбілейныя ўрачыстасьці прайшлі таксама ў консульствах у Горадні і Берасьці.
У менскім Вялікім тэатры адбылася ўрачыстасьць з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы. Больш за тысячу прадстаўнікоў сьвету палітыкі, культуры, СМІ і грамадзкіх арганізацый праслухалі сьвяточныя прамовы, паднялі тост і паглядзелі балет «Szopeniana». У гэтым часе велізарная сцэна беларускага тэатру была асьветленая бела-чырвонымі колерамі.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі гаворачы пра гадавіну сказаў, што палякі ніколі не зьмірыліся з тым, што нехта хоча прымаць рашэньне аб іх лёсе. Дыплямат зазначыў, што Польшча зьяўляецца суседам Беларусі і хоча быць добрым суседам, які гатовы адкрываць патэнцыял суседзтва нанова. Ён таксама зьвярнуўся да палякаў, якія жывуць у Беларусі.
А. Міхальскі: У вас ёсьць асаблівая нагода для радасьці, паколькі Польшча – свабодная, а 100 гадоў таму яна змёртвыхпаўстала дзякуючы змаганьням, ахвяры, працы, цярпеньню многіх з вашых продкаў.
У сваю чаргу віцэ-міністар замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка сказаў, што 100 гадоў таму палякі пацьвердзілі, што хочуць жыць у незалежнай краіне. Ён зазначыў, што сучасная Польшча зьяўляецца дзяржавай з вялікімі аўтарытэтам у сьвеце і адной з найбольш уплывовых краін ЭЗ, а эканоміка краіны робіць уражаньне пасьпяховым разьвіцьцём.
А. Краўчанка: У гэты асаблівы дзень я хачу перадаць сардэчныя прывітаньні і падзякі ўсім маім калегам з польскай дыпляматычнай службы, з якімі мы працуем над стварэньнем новага, скіраванага на будучыню, сяброўскага фармату адносін паміж нашымі краінамі на наступныя 100 гадоў. Няхай жыве незалежная Польшча і Беларусь.
Балет Szopeniana.

ав