Logo Polskiego Radia
Print

Амбасада Польшчы ў Беларусі арганізавала прыём з нагоды Дня незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.11.2018 15:47
Мерапрыемства прайшло ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры й балету.
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр опэры й балету Рэспублікі БеларусьНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр опэры й балету Рэспублікі Беларусьcommons.wikimedia.org/Gruszecki/Public Domain CC0

Амбасада Польшчы ў Беларусі арганізавала прыём з нагоды Дня незалежнасьці
Амбасада Польшчы ў Беларусі арганізавала сёньня ўрачысты прыём з нагоды 100-годдзя незалежнасьці краіны. Мерапрыемства прайшло ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры й балету.
На прыём было запрошана больш за тысячу чалавек, сярод якіх палітыкі, бізнэсмэны, дзеячы культуры й актывісты польскай дыяспары.
Намесьнік пасла Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі сказаў, што ў найбуйнейшым у Беларусі тэатры будзе выкананая польская музыка. «Будзе прадстаўлены балет «Шапэніяна» – балетная варыяцыя на музыку Фрыдэрыка Шапэна», – сказаў Вайцяхоўскі. Ён выказаў спадзяваньне, што гэта дазволіць беларускім партнэрам прыблізіць польскую культуру. «У сваю чаргу для нас гэта яшчэ адна магчымасьць расказаць, чым для нас зьяўляецца незалежнасьць, што для нас значыць 100-я гадавіна атрыманьня незалежнасьці», – сказаў карэспандэнту Польскага радыё Марцін Вайцяхоўскі.
Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка перадаў віншаваньні прэзыдэнту Польшчы Анджэю Дудзе і польскаму народу. Кіраўнік Беларусі запэўніў, што ўлады ў Менску ўвесь час імкнуцца да пашырэньня добрасуседзкіх адносін з Варшавай, кіруючыся прынцыпамі міжнароднага права й агульнай адказнасьці за стабільнасьць і бясьпеку ў Эўропе.

Амбасада Польшчы ў Беларусі арганізавала сёньня ўрачысты прыём з нагоды 100-годзьдзя незалежнасьці краіны. Мерапрыемства прайшло ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры й балету.

На прыём было запрошана больш за тысячу чалавек, сярод якіх палітыкі, бізнэсмэны, дзеячы культуры й актывісты польскай дыяспары.

Намесьнік пасла Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі сказаў перад прыёмам, што ў найбуйнейшым у Беларусі тэатры будзе выкананая польская музыка. «Будзе прадстаўлены балет «Шапэніяна» – балетная варыяцыя на музыку Фрыдэрыка Шапэна», – сказаў Вайцяхоўскі. Ён выказаў спадзяваньне, што гэта дазволіць беларускім партнэрам прыблізіць польскую культуру. «У сваю чаргу для нас гэта яшчэ адна магчымасьць расказаць, чым для нас зьяўляецца незалежнасьць, што для нас значыць 100-я гадавіна атрыманьня незалежнасьці», – сказаў карэспандэнту Польскага радыё Марцін Вайцяхоўскі.

Як паведамлялася, Аляксандр Лукашэнка перадаў віншаваньні прэзыдэнту Польшчы Анджэю Дудзе й польскаму народу. Кіраўнік Беларусі запэўніў, што ўлады ў Менску ўвесь час імкнуцца да пашырэньня добрасуседзкіх адносін з Варшавай, кіруючыся прынцыпамі міжнароднага права й агульнай адказнасьці за стабільнасьць і бясьпеку ў Эўропе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт