Польшча адзначае 100-годзьдзе аднаўленьня незалежнасьці
З удзелам прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ды іншых прадстаўнікоў улады: урада, парлямэнта, генэралітэту, а таксама царкоўных герархаў – у Варшаве ў нядзелю, 11 лістапада, пачаліся асноўныя ўрачыстасьці Нацыянальнага Сьвята Незалежнасьці ды 100-годдзя аднаўленьня польскай дзяржаўнасьці.
11 лістапада 1918 года Варшава была вызвалена ад нямецкіх акупантаў, у сталіцу з нямецкай турмы вярнуўся Маршал Юзаф Пілсудскі. Менавіта ў гэты дзень Рэгенцкая рада перадала Маршалу Пілсудскаму паўнамоцтвы на кіраваньня Польшчай.
Раніцай прэзыдэнт Анджэй Дуда ўсклаў вянок да помніка Вінцэнты Вітаса – аднаго з «айцоў польскай незалежнасьці». У Храме Божага Провіду адбылося ўрачыстае набажэнства з удзелам палітычнага кіраўніцтва Польшчы. Акрамя прэзыдэнта краіны ў ім прыняў удзел прэм'ер-міністра Матэвуш Маравецкі, а таксама кіраўнікі парлямэнта ды іншыя польскія палітыкі.
Апоўдні ў Варшаве каля Магілы невядомага жаўнера на плошчы Юзэфа Пілсудскага адбылася ўрачыстая зьмена ганаровай варты. Удзельнікі цырымоніі выканалі дзяржаўны гімн у рамках агульнанацыянальнай акцыі сьпяваньня Мазуркі Дамброўскага. Таксама падчас урачыстасьці прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў вянок да помніка заснавальніка сучаснай польскай дзяржавы Юзафа Пілсудскага.
Падчас урачыстай цырымоніі Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сярод іншага заявіў:
Анджэй Дуда: Польшчы – маёй цудоўнай айчыне, зычу, каб яе народ быў супольнасьцю верных, разумных, адзін аднаго падтрымліваючых людзей. Людзей, якія ствараюць менавіта гэтую супольнасьць. Зычу, каб Гасподзь Бог заўжды апекаваўся нашай Айчынай! Няхай жыве вольная, незалежная, сувэрэнная Польшча!
Мерапрыемствы прымеркаваныя да нацыянальнага Сьвята незалежнасьці ды 100-годдзя аднаўленьня польскай дзяржаўнасьці праходзяць 11 лістапада па ўсёй краіне, а таксама ва ўсім Сьвеце сярод палякаў Замежжа.
эж
З удзелам прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды ды іншых прадстаўнікоў улады: урада, парлямэнта, генэралітэту, а таксама царкоўных герархаў – у Варшаве ў нядзелю, 11 лістапада, пачаліся асноўныя ўрачыстасьці Нацыянальнага Сьвята Незалежнасьці ды 100-годдзя аднаўленьня польскай дзяржаўнасьці.
Урачыстасьці з нагоды 100-годзьдзя аднаўленьня польскай дзяржаўнасьці ў Варшаве
11 лістапада 1918 года Варшава была вызвалена ад нямецкіх акупантаў, у сталіцу з нямецкай турмы вярнуўся Маршал Юзаф Пілсудскі. Менавіта ў гэты дзень Рэгенцкая рада перадала Маршалу Пілсудскаму паўнамоцтвы на кіраваньня Польшчай.
Палітычнае кіраўніцтва Польшчы
Раніцай прэзыдэнт Анджэй Дуда ўсклаў вянок да помніка Вінцэнта Вітаса – аднаго з «айцоў польскай незалежнасьці». У Храме Божага Провіду адбылося ўрачыстае набажэнства з удзелам палітычнага кіраўніцтва Польшчы. Акрамя прэзыдэнта краіны ў ім прыняў удзел прэм'ер-міністар Матэвуш Маравецкі, а таксама кіраўнікі парлямэнта ды іншыя польскія палітыкі.
Апоўдні ў Варшаве каля Магілы невядомага жаўнера на плошчы Юзэфа Пілсудскага адбылася ўрачыстая зьмена ганаровай варты. Удзельнікі цырымоніі выканалі дзяржаўны гімн у рамках агульнанацыянальнай акцыі сьпяваньня Мазуркі Дамброўскага. Таксама падчас урачыстасьці прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў вянок да помніка заснавальніка сучаснай польскай дзяржавы Юзафа Пілсудскага.
Прэзыдэнт Дуда падчас прамовы
Падчас цырымоніі Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сярод іншага заявіў:
Анджэй Дуда: Польшчы – маёй цудоўнай айчыне, зычу, каб яе народ быў супольнасьцю верных, разумных, адзін аднаго падтрымліваючых людзей. Людзей, якія ствараюць менавіта гэтую супольнасьць.
Зычу, каб Гасподзь Бог заўжды апекаваўся нашай Айчынай! Няхай жыве вольная, незалежная, сувэрэнная Польшча!
Сьвяткаваньне ў Варшаве