У Парыжы праходзіць грандыёзная ўрачыстасьць 100-годзьдзя заканчэньня І Сусьветнай вайны (ФОТА)
Дзевяноста восем урадавых дэлегацый прыбылі ў Парыж на адзначэньня 100 гадавіны заканчэньня І Сусьветнай вайны.
11 лістапада раніцой у Елісейскім палацы ў Парыжы прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон прывітаў амаль 70 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў з усяго Сьвета.
Ва ўрачыстасьцях якія адбываюцца пад парыскай Трыюмфальнай акрай бяруць удзел таксама польская дэлегацыя пад кіраўніцтвам міністра замежных спраў Яцэка Чапутовіча, а таксама й беларуская дэлегацыя на чале са старшынём Савета Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам.
Сьвяткаваньня былі распачатыя 10 лістапада ў мясцовасьці Камп'ень у рэгіёне Пікардыя. Менавіта там 100 год таму было падпісанае перамірʼе паміж краінамі Антанты і Германскай Імпэрыяй, што фактычна і прыпыніла І Сусьветную вайну.
У суправаджэньні Эмануэля Макрона, асабіста канцлер Нямеччыны Ангела Мэркел распачала сьвяткаваньне сотых угодак міру ў горадзе Кампʼень.
Сярод прыкладна 70 сусьветных лідэраў у цырымоніі прымаюць удзел: канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Уладзімер Пуцін, кароль Гішпаніі Філіпэ ІV, кароль Марока Мухамед VI, прэмʼер-міністар Канады Джасцін Трудо, прэмʼер-міністар Ізараілю Бэньямін Нэтаньягу ды многія іншыя.
Парыскія сьвяткаваньні суправаджаюцца надзвычайнымі захадамі бясьпекі. Аб парадку на вуліцах францускай сталіцы дбаюць каля 10 тысяч паліцэйскіх, жандараў ды жаўнераў. Цалкам заблякаваны рух транспарту ўздоўж Элізэйскіх палёў, а таксама зачыненыя некалькі цэнтральных станцый парыскага мэтро.
эж
Дзевяноста восем урадавых дэлегацый прыбылі ў Парыж на адзначэньня 100 гадавіны заканчэньня І Сусьветнай вайны.
Элізэйскія Палі
Раніцай 11 лістапада у Элізэйскім палацы ў Парыжы прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон прывітаў амаль 70 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў зь усяго Сьвета.
Ва ўрачыстасьцях, якія адбываюцца пад парыскай Трыюмфальнай акрай бяруць удзел таксама польская дэлегацыя пад кіраўніцтвам міністра замежных спраў Яцэка Чапутовіча, а таксама й беларуская дэлегацыя на чале са старшынём Савета Рэспублікі Міхаілам Мясьніковічам.
Сьвяткаваньні былі распачатыя 10 лістапада ў мясцовасьці Камп'ень у рэгіёне Пікардыя. Менавіта там 100 год таму было падпісанае перамірʼе паміж краінамі Антанты й Германскай Імпэрыяй, што фактычна завершыла І Сусьветную вайну.
У суправаджэньні Эмануэля Макрона, асабіста канцлер Нямеччыны Ангела Мэркел распачала сьвяткаваньне сотых угодак міру ў горадзе Кампʼень.
Эмануэль Макрон і Ангела Мэркель
Сярод прыкладна 70 сусьветных лідэраў у цырымоніі прымаюць удзел: канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Уладзімер Пуцін, кароль Гішпаніі Філіп VІ, Кароль Марока Мухамед VI, прэмʼер-міністар Канады Джасцін Трудо, прэмʼер-міністар Ізараілю Бэньямін Нэтаньягу ды многія іншыя.
Кароль Марока Мухамед VI
Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін
Эмануэль Макрон з сужэнкай і Кароль Гішпаніі Філіп VІ