Дзень незалежнасьці Польшчы ў сьвеце адзначаць падсьветкай вядомых аб'ектаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.11.2018 16:47
На бела-чырвоны колер будуць падсьвечаныя статуя Ісуса Хрыста ў Рыа-дэ-Жанэйра, Пізанская вежа, эгіпэцкія піраміды й Бурдж-Халіфа.
Будынак Шчэцінскай філярмоніі паўстаў перад жыхарамі й гасьцямі гораду ў бела-чырвоным колеры.PAP/Marcin Bielecki
На Дзень незалежнасьці Польшчы сусьветна вядомыя аб’екты падсьвецяць у бела-чырвоны колер
Самым відовішчнай падзеяй сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы 11 лістапада стане бела-чырвоная падсьветка вядомых будынкаў і аб'ектаў ва ўсім сьвеце.
Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла, што на бела-чырвоны колер (колер сьцягу Польшчы – рэд.) будзе падсьвечаная, у прыватнасьці, статуя Ісуса Хрыста ў Рыа-дэ-Жанэйра, Пізанская вежа й эгіпэцкія піраміды. Акрамя таго, бела-чырвоная падсьветка будзе ўключаная на будынку Бурдж-Халіфа – самым высокім небаскробе ў сьвеце, які знаходзіцца ў Дубаі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
У акцыю па падсьветцы будынкаў уключыліся таксама ўстановы ў Польшчы. Для прыкладу, на днях будынак Шчэцінскай філярмоніі паўстаў перад жыхарамі й гасьцямі гораду ў бела-чырвоным колеры.
Самай відовішчнай падзеяй сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы 11 лістапада стане бела-чырвоная падсьветка вядомых будынкаў і аб'ектаў ва ўсім сьвеце.

вс