Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы ўсё часьцей дэманструюць сваю незадаволенасьць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.11.2018 11:31
Сёлета ў Расейскай Фэдэрацыі прайшло ажно 2,5 тысячы дэманстрацыяў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Расейцы ўсё часьцей дэманструюць сваю незадаволенасьць
Сёлета ў Расейскай Фэдэрацыі прайшло ажно 2,5 тысячы дэманстрацыяў.
Сёлета ў Расейскай Фэдэрацыі зафіксаваны рост колькасьці пратэстаў. Паводле дакладу Цэнтра эканамічных і палітычных рэформаў, у 2018 годзе расейскія грамадзяне дэманстравалі сваю незадаволенасьць у форме дэманстрацый ажно 2,5 тысячы разоў. Найбольш акцый пратэсты прайшло ў Санкт-Пецярбургу. У сваю чаргу найменш - у Чачні.
Расейцы пратэставалі супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту, ураду Дзьмітрыя Мядзьведзева й мілітарысцкай палітыкі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Экспэрты таксама зьвяртаюць увагу на пратэсты ў абарону свабоды інтэрнэту й супраць карупцыі ў краіне.
У сваю чаргу, праваабаронцы нагадваюць аб жорсткіх дзеяньнях паліцыі, якая разганяла дэманстрантаў.
Цягам 11 месяцаў 2018 году за ўдзел у акцыях пратэсту былі затрыманыя некалькі тысяч чалавек, у тым ліку непаўналетнія.
Экспэрты зьвяртаюць увагу на тое, што хваля пратэстаў супраць рэформы пэнсійнай сыстэмы прычынілася да падзеньня падтрымкі Ўладзіміра Пуціна. Раней палітыку прэзыдэнта падтрымлівалі больш за 80% рэспандэнтаў, цяпер - толькі 58%.
аз


Сёлета ў Расейскай Фэдэрацыі зафіксаваны рост колькасьці пратэстаў. Паводле дакладу Цэнтра эканамічных і палітычных рэформаў, у 2018 годзе расейскія грамадзяне паказвалі сваю незадаволенасьць у форме дэманстрацый ажно 2,5 тысячы разоў. Найбольш акцый пратэсты прайшло ў Санкт-Пецярбургу. У сваю чаргу найменш - у Чачні.

Расейцы пратэставалі супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту, ураду Дзьмітрыя Мядзьведзева й мілітарысцкай палітыкі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Экспэрты таксама зьвяртаюць увагу на пратэсты ў абарону свабоды інтэрнэту й супраць карупцыі ў краіне.

У сваю чаргу, праваабаронцы нагадваюць аб жорсткіх дзеяньнях паліцыі, якая разганяла дэманстрантаў.

Цягам 11 месяцаў 2018 году за ўдзел у акцыях пратэсту былі затрыманыя некалькі тысяч чалавек, у тым ліку непаўналетнія.

Экспэрты зьвяртаюць увагу на тое, што хваля пратэстаў супраць рэформы пэнсійнай сыстэмы прычынілася да падзеньня падтрымкі Ўладзіміра Пуціна. Раней палітыку прэзыдэнта падтрымлівалі больш за 80% рэспандэнтаў, цяпер - толькі 58%.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт