У Польшчы праходзіць другі тур мясцовых выбараў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.11.2018 09:11
Жыхары 649 вёсак і гарадоў у Польшчы абіраюць войтаў, бургамістраў і прэзыдэнтаў.
Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain
У Польшчы праходзіць другі тур мясцовых выбараў
Жыхары 649 вёсак і гарадоў у Польшчы абіраюць войтаў, бургамістраў і прэзыдэнтаў.
Сёньня ў Польшчы праходзіць другі тур мясцовых выбараў. Жыхары 649 вёсак і гарадоў абіраюць войтаў, бургамістраў і прэзыдэнтаў. Выбары праходзяць там, дзе ў першым туры - два тыдні таму - ні адзін з кандыдатаў не атрымаў больш за палову галасоў выбаршчыкаў.
У прыватнасьці галасаваньне адбываецца ў пяці гарадах-сядзібах ваяводзкіх уладаў: у Кракаве, Гданьску, Кельцах, Ольштыне й Шчэціне.
Выбарчыя ўчасткі адкрытыя з 7:00 да 21:00. У краіне дзейнічае перадвыбарчая цішыня, якая будзе працягвацца да заканчэньня галасаваньня.
У адрозьненьні ад першага тура выбараў цяпер выбаршчык атрымае толькі адзін выбарчы бюлетэнь, на якім зьмешчаныя прозьвішчы двух кандыдатаў, якія ў першым туры атрымалі найбольшую колькасьць галасоў.
аз
Сёньня ў Польшчы праходзіць другі тур мясцовых выбараў. Жыхары 649 вёсак і гарадоў абіраюць войтаў, бургамістраў і прэзыдэнтаў. Выбары праходзяць там, дзе ў першым туры - два тыдні таму - ні адзін з кандыдатаў не атрымаў больш за палову галасоў выбаршчыкаў.
У прыватнасьці галасаваньне адбываецца ў пяці гарадах-сядзібах ваяводзкіх уладаў: у Кракаве, Гданьску, Кельцах, Ольштыне й Шчэціне.
Выбарчыя ўчасткі адкрытыя з 7:00 да 21:00. У краіне дзейнічае выбарчая цішыня, якая будзе працягвацца да заканчэньня галасаваньня.