Logo Polskiego Radia
Print

ЗША адновяць жорсткія санкцыі супраць Ірана

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 03.11.2018 11:45
«Гэта вельмі сурʼёзныя санкцыі, Іран будзе востра іх адчуваць », – растлумачыў Дональд Трамп.
Прэзыдэнт ЗША Дональд ТрампПрэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0

ЗША аднавіць жорсткія санкцыі супраць Ірана,
Рэстрыкцыі былі адмененыя ў 2015 годзе ў рамках ядзернага пагадненьня заключанага зь Тэгеранам. Аднаўленьне санкцый не будзе датычыць васьмі краін-імпартэраў іранскай нафты.
Вашынгтон абвясьціў аб тым, санкцыі ўступаюць у сілу ў панядзелак, 5 лістапада. Яны датычацца транспартнага, фінансавага ды энэргетычнага сэктараў іранскай гаспадаркі. Санкцыя ўдараць ня толькі па Ірану, аднак і па тых краінах, які маюць моцныя гаспадарчыя сувязі з гэтай ісламскай дзяржавай.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў выпадку калі Іран не адмовіцца ад дэструктыўных дзеяньняў, ён трапіць у эканамічную бездань. «Гэта вельмі сурʼёзныя санкцыі, Іран будзе востра іх адчуваць », – растлумачыў Дональд Трамп.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампея агаласіў сьпіс зь 12 умоў для Ірана, у выпадку выкананьня якіх, ЗША адменяць прынятыя санкцыі. Сярод пастаўленых перад Тэгеранам умоў апынуліся: спыненьне падтрымкі тэрарызму, спыненьне ваеннага ўмяшаньня ў Сірыі, спыненьне ядзернай праграмы ды праграмы па вытворчасьці балістычных ракет.
Аднак кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі паведаміў, што 8 краін-імпартэраў нафты зь Ірана, сталі выключэньнем і на працягу 8 месяцаў пабочныя санкцыі на іх не распаўсюджваюцца. Выключэньнем сталі: Турцыя, Італія, Кітай, Паўднёвая Карэя, Японія ды Індыя.



Рэстрыкцыі былі адмененыя ў 2015 годзе ў рамках ядзернага пагадненьня заключанага зь Тэгеранам. Аднаўленьне санкцый ня будзе датычыць васьмі краін-імпартэраў іранскай нафты.

Вашынгтон абвясьціў аб тым, што санкцыі ўступаюць у сілу ў панядзелак, 5 лістапада. Яны датычацца транспартнага, фінансавага ды энэргетычнага сэктараў іранскай гаспадаркі. Санкцыі ўдараць ня толькі па Ірану, аднак і па тых краінах, які маюць моцныя гаспадарчыя сувязі з гэтай ісламскай дзяржавай.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў выпадку калі Іран не адмовіцца ад дэструктыўных дзеяньняў, краіна трапіць у эканамічную бездань. «Гэта вельмі сурʼёзныя санкцыі, Іран будзе востра іх адчуваць », – растлумачыў Дональд Трамп.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампея агаласіў сьпіс зь 12 умоў для Ірана, у выпадку выкананьня якіх, Злучаныя Штаты адменяць прынятыя санкцыі. Сярод пастаўленых перад Тэгеранам умоў апынуліся: спыненьне падтрымкі тэрарызму, спыненьне ваеннага ўмяшаньня ў Сірыі, спыненьне ядзернай праграмы ды праграмы па вытворчасьці балістычных ракет.

Аднак кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі паведаміў, што 8 краін-імпартэраў нафты зь Ірана, сталі выключэньнем і на працягу 6 месяцаў пабочныя санкцыі на іх не распаўсюджваюцца. Сярод іншых краін выключэньнем сталі: Турцыя, Італія, Кітай, Паўднёвая Карэя, Японія ды Індыя.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт