Logo Polskiego Radia
Print

Завяршыліся кансультацыі паміж польскім і нямецкім урадамі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.11.2018 17:36
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча й Нямеччына маюць падобную пазыцыю ў пытаньні ўваходжаньня балканскіх краін у склад Эўрапейскага Зьвязу.
PAP/Paweł Supernak

Завяршыліся кансультацыі паміж польскім і нямецкім урадамі
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель заявіў аб тым, што Польшча і ФРГ павіны працаваць над умацаваньнем Эўрапейскага зьвязу як унутры аб’яднаньня, так і паза яго межамі.
У Варшаве прайшлі міжурадавыя польска-нямецкія кансультацыі. У польскую сталіцу прыбылі амаль усе нямецкія міністры на чале зь Ангелай Мэркель.
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што Польшча і Нямеччына маюць падобную пазыцыю ў пытаньні расейскай анэксіі Крыму. Таксама Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшчы й Нямеччына маюць падобнае стаўленьне да ўваходжаньня балканскіх краін у склад Эўрапейскага Зьвязу. Гаворыць прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі:
У нас падобнае стаўленьне да стратэгічнай мэты Эўрапейскага Зьвязу, якой зьяўляецца далучэньнем да супольнасьці краін Заходніх Балканаў.
Пасьля далучэньне, павінна наступіць ушчыльненьне паўднёвай мяжы, менавіта з пункту гледжаньня працэсаў міграцыйных. Гэта зьяўляецца нашым агульным інтарэсам.
У наступным годзе ў Познані адбудзецца саміт, які будзе датычыцца інтэграцыі краін Заходніх Балканаў.
Мы разьлічваем на вельмі блізкую супрацу зь Нямеччынай у гэтым пытаньні.
Вы пачулі прэм’ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага.
Падчас польска-нямецкіх урадавых кансультацый быў закрануты шырокі спэктар тэмаў. У прыватнасьці бакі абмеркавалі становішча ва Ўкраіне, будаўніцтва газаправоду Паўночная плынь 2.

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель заявіў аб тым, што Польшча і ФРГ павіны працаваць над умацаваньнем Эўрапейскага зьвязу як унутры аб’яднаньня, так і паза яго межамі.

У Варшаве прайшлі міжурадавыя польска-нямецкія кансультацыі. У польскую сталіцу прыбылі амаль усе нямецкія міністры на чале зь Ангелай Мэркель.Кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што Польшча і Нямеччына маюць падобную пазыцыю ў пытаньні расейскай анэксіі Крыму.

Таксама Матэвуш Маравецкі заявіў, што Польшча й Нямеччына маюць падобнае стаўленьне да ўваходжаньня балканскіх краін у склад Эўрапейскага Зьвязу.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі:У нас падобнае стаўленьне да стратэгічнай мэты Эўрапейскага Зьвязу, якой зьяўляецца далучэньнем да супольнасьці краін Заходніх Балканаў.

Пасьля далучэньне, павінна наступіць ушчыльненьне паўднёвай мяжы, менавіта з пункту гледжаньня працэсаў міграцыйных. Гэта зьяўляецца нашым агульным інтарэсам.

У наступным годзе ў Познані адбудзецца саміт, які будзе датычыцца інтэграцыі краін Заходніх Балканаў.Мы разьлічваем на вельмі блізкую супрацу зь Нямеччынай у гэтым пытаньні.

Падчас польска-нямецкіх урадавых кансультацый быў закрануты шырокі спэктар тэмаў. У прыватнасьці бакі абмеркавалі становішча ва Ўкраіне, будаўніцтва газаправоду Паўночная плынь 2.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт