У ЗША выканалі сьмяротнае пакараньне цераз электрычнае крэсла
У турме ў Нэшвіл у штаце Тэнэсі, у чацьвер вечарам адбылося выкананьне сьмяротнага прысуду. Эдмунд Загорскі быў прыгавораны да сьмерцю за падвойнае забойства. Згодна з воляй 63-гадовага арыштанта кара адбылася пры дапамозе электрычнага крэсла.
Выкарыстаньне электрычнага крэсла дазволена ў дзевяці штатах, аднак яно не выкасоўвалася ў ЗША зь 2013 года.
Загорскі быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня ў 1984 годзе за забойства двух мужчын падчас продажу наркотыкаў. Сёлета ў кастрычніку, пасьля 34 гадоў у камэры сьмяротнікаў, ён павінен быў быць пакараны шляхам сьмяротнай іньекцыі, але амаль у апошні момант злачынца папрасіў выкарыстаць дзеля кары электрычнае крэсла.
У штаце Тэнэсі асуджаныя насьмерць да 1999 года маюць выбар мэтаду пакараньне, гэта сьмяротная іньекцыя або паражэньне электрычным токам. У турме ў Нэшвіле электрычнае крэсла не выкарыстоўваўся зь 2007 года, пэнітэнцыярным службам быў неабходны час для праверкі і падрыхтоўкі сьмертаноснай прылады.
Эдмунт Загорскі на апошні пасілак пажадаў атрымаць марынаванае сьвіное калена й хвасты.
эж
У турме ў горадзе Нэшвіл у штаце Тэнэсі, у чацьвер вечарам адбылося выкананьне сьмяротнага прысуду. Эдмунд Загорскі быў прыгавораны да сьмерці за падвойнае забойства. Згодна з воляй 63-гадовага арыштанта кара адбылася пры дапамозе электрычнага крэсла.
Выкарыстаньне электрычнага крэсла дазволена ў дзевяці штатах, аднак яно не выкарыстоўвалася ў ЗША зь 2013 года.
Загорскі быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня ў 1984 годзе за забойства двух мужчын падчас продажу наркотыкаў. Сёлета ў кастрычніку, пасьля 34 гадоў у камэры сьмяротнікаў, ён павінен быў быць пакараны шляхам сьмяротнай іньекцыі, але амаль у апошні момант злачынца папрасіў выкарыстаць дзеля кары электрычнае крэсла.
У штаце Тэнэсі асуджаныя на сьмерць да 1999 года маюць права выбару мэтаду пакараньня: сьмяротная іньекцыя або паражэньне электрычным токам. У турме ў Нэшвіле электрычнае крэсла не выкарыстоўвалася зь 2007 года, пэнітэнцыярным службам быў неабходны час для праверкі і падрыхтоўкі сьмертаноснай прылады.
Эдмунт Загорскі на апошні пасілак пажадаў атрымаць марынаванае сьвіное калена й хвасты.
эж