Logo Polskiego Radia
Print

Адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС Польшчы й Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.11.2018 13:50
«Мы падтрымліваем беларускую нацыянальную ідэнтычнасьць, мы хочам, каб Беларусь была сувэрэннай дзяржавай».
Яцэк Чапутовіч і Уладзімер Макей Яцэк Чапутовіч і Уладзімер Макей mfa.gov.by

Міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч пасьля перамоваў з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімерам Макеем паведаміў журналістам, што быў абмеркаваны стан двухбаковых адносін, а таксама супраца зь міжнароднымі арганізацыямі, ў тым ліку зь ЭЗ.

Як заявіў міністар Чапутовіч, абодва бакі спадзяюцца на пашырэньне гандлю і зацікаўлены ў разьвіцьці памежнай інфраструктуры і ўдасканаленьні пасажырскіх перавозак паміж Польшчай і Беларусьсю.

Таксама падчас перамоваў міністраў замежных спраў была закранутая тэма становішча польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі. «Я хацеў бы, каб былі створаныя ўмовы для вывучэньня польскай мовы для польскай моладзі ў Беларусі», – заявіў Яцэк Чапутовіч.

Яцэк Чапутовіч паведаміў, што польскі бок шануе суб'ектнасьць Беларусі: «Мы падтрымліваем беларускую нацыянальную ідэнтычнасьць, мы хочам, каб Беларусь была сувэрэннай дзяржавай», – падкрэсьліў польскі міністар, адзначыўшы, што «саюз Расеі й Беларусі вельмі моцны».

Кіраўнік МЗС Польшчы прыбывае зь двухдзённым візытам у Беларусі. У сераду 31 кастрычніка Яцэк Чапутовіч прыняў удзел у галоўным пасяджэньні Мюнхэнскай канфэрэнцыі па пытаньнях бясьпекі зь удзелам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

1 лістапада ў Дзень усіх сьвятых польская дэлегацыя наведвае месца згубы ахвяр сталінскіх рэпрэсій – Курапаты, Кальварыйскія могілкі ў Менску, а таксама могілкі польскіх жаўнераў у вёсцы Дунілавічы Віцебскай вобласьці.

эж
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт