Logo Polskiego Radia
Print

Расея будзе абараняць сваіх суайчыньнікаў за мяжой

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.10.2018 14:36
Уладзімер Пуцін паведаміў, што сытуацыя ў сьвеце нялёгкая і ў ім распаўсюджваецца «агрэсіўны нацыяналізм».
Photo: klimkin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Расея будзе абараняць сваіх суайчыньнікаў за мяжой
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў у сераду, што Расея будзе рашуча абараняць правы ды інтарэсы сваіх землякоў за мяжой ва ўмовах росту напружанасьці ў сьвеце. Уладзімер Пуцін паведаміў, што сытуацыя ў сьвеце нялёгкая і ў ім распаўсюджваецца «агрэсіўны нацыяналізм».
«Напруга расьце, падрываюцца асновы міжнароднага права, а шматгадовыя дамоўленасьці паміж дзяржавамі руйнуюцца», – сказаў Пуцін падчас свайго выступу на кангрэсе рускай дыяспары, які праходзіць у Маскве.
Кіраўнік Расеі таксама паведаміў, што ён падпісаў канцэпцыю дзяржаўнай міграцыйнай палітыкі Расеі на 2019-2025 гады. Паводле яго слоў мэта дакумэнта, – гэта стварэньне спрыяльных умоў для перасяленьня ў Расею суайчыньнікаў і стварэньне выразных правіл аб праве на жыхарства і грамадзянства.
эж


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў у сераду, што Расея будзе рашуча абараняць правы ды інтарэсы сваіх землякоў за мяжой ва ўмовах росту напружанасьці ў сьвеце. Уладзімер Пуцін паведаміў, што сытуацыя ў сьвеце нялёгкая і ў ім распаўсюджваецца «агрэсіўны нацыяналізм».

«Напруга расьце, падрываюцца асновы міжнароднага права, а шматгадовыя дамоўленасьці паміж дзяржавамі руйнуюцца», – сказаў Пуцін падчас свайго выступу на кангрэсе рускай дыяспары, які праходзіць у Маскве.

Кіраўнік Расеі таксама паведаміў, што ён падпісаў канцэпцыю дзяржаўнай міграцыйнай палітыкі Расеі на 2019-2025 гады.

Паводле яго слоў мэта дакумэнта, – гэта стварэньне спрыяльных умоў для перасяленьня ў Расею суайчыньнікаў і стварэньне выразных правіл аб праве на жыхарства і грамадзянства.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт