Расея разьмесьціць у Беларусі комплекс „Самарканд”
Пра гэта паведаміла расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва РИА.
Міністэрства абароны Расеі разьмесьціць комплексы радыёэлектроннай барацьбы „Самарканд” у 13 вайсковых частках Расеі і ў Беларусі, паведамляе расейскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва РИА.
Ведамства абвясьціла тэндэр на іх пабежны рамонт, мантаж і дапрацоўку, вынікае з дакумэнтацыі, апублікаванай на сайце дзяржаўных закупаў.
Усе комплексы павінны быць уведзеныя ў эксплёатацыю да 10 лістапада 2019 году.
Паводле інфармацыі з адкрытых крыніцаў, новая зброя зьявіцца ў Мурманскай, Калінінградзкай, Ніжагародзкай, Маскоўскай абласьцях, Краснадарскім і Прыморскім краях, Габрэйскай аўтаномнай вобласьці і ў Беларусі.
Комплексы „Самарканд” у 2017 годзе паступілі на ўзбраеньне Паўночнага флёту. Таксама яны ўжываюцца на ўсіх надводных караблях — крэйсэрах і мінаносцах.
Іх асноўная задача — перашкаджаць і зрываць камунікацыю праціўніка.
svaboda.org/аз