Logo Polskiego Radia
Print

Польшча выдае самую вялікую колькасьць відаў на жыхарства ў ЭЗ

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.10.2018 09:34
На другім месцы па выдачы відаў на жыхарства для грамадзян трэціх краін апынулася Нямеччына, на трэцім – Вялікабрытанія.
pixabay.com

Польшча выдае самую вялікую колькасьць відаў на жыхарства ў Эўрапейскім Зьвязе
Летась Польшча выдала больш за ўсё відаў на жыхарства для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, прадстаўленыя ў справаздачы статыстычнай службы Эўрастат.
У 2017 годзе Польшча выдала 700 тысяч дазволаў на жыхарства. У пераважнай большасьці гэта былі дазволы для грамадзян Украіны. Такім чынам, Польшча выдала кожны пяты такі дазвол ва ўсім Эўрапейскім Зьвязе.
На другім месцы па выдачы відаў жыхарства для грамадзян трэціх краін апынулася Нямеччына, на трэцім – Вялікабрытанія. Абедзьве гэтыя краіны выдалі паўмільёна такіх дазволаў.
Большасьць дазволаў на жыхарства атрымалі ўкраінцы, сірыйцы ды кітайцы.
У Польшчы большая частка дазволаў – каля 87% – былі выдадзеныя людзям, якія прыехалі сюды ў пошуках працы, напрыклад у Вялікабрытаніі, – студэнтам і абітурыентам.
эж


Летась Польшча выдала больш за ўсё відаў на жыхарства для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, прадстаўленыя ў справаздачы статыстычнай службы Эўрастат.

У 2017 годзе Польшча выдала 700 тысяч дазволаў на жыхарства. У пераважнай большасьці гэта былі дазволы для грамадзян Украіны. Такім чынам, Польшча выдала кожны пяты такі дазвол ва ўсім Эўрапейскім Зьвязе.

На другім месцы па выдачы відаў на жыхарства для грамадзян трэціх краін апынулася Нямеччына, на трэцім – Вялікабрытанія. Абедзьве гэтыя краіны выдалі паўмільёна такіх дазволаў.

Большасьць дазволаў на жыхарства атрымалі ўкраінцы, сірыйцы ды кітайцы.
У Польшчы большая частка дазволаў – каля 87% – былі выдадзеныя людзям, якія прыехалі сюды ў пошуках працы, напрыклад у Вялікабрытаніі, – студэнтам і абітурыентам.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт