Працоўныя пэнсіі з 1 лістапада павялічацца на 5,3%
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.10.2018 08:29
З 1 жніўня працоўныя пэнсіі ў Беларусі былі павышаныя на 10%.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
З 1 лістапада працоўныя пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 5,3%. Адпаведны ўказ № 419 Аляксандар Лукашэнка падпісаў 23 кастрычніка, паведаміла прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Дакумэнтам прадугледжваецца пераразьлік працоўных пэнсій у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў. Пераразьлік ажыцьцяўляецца шляхам карэкціроўкі фактычнага заробку пэнсіянэраў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразьліку пэнсій.
З 1 жніўня працоўныя пэнсіі былі павышаныя на 10%.
belapan.by/аз