Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы ў Бэрліне раскрытыкаваў «Паўночны паток – 2»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.10.2018 16:44
Акрамя Польшчы, супраць будаўніцтва газаправода «Паўночны паток – 2» выступаюць таксама балтыйскія краіны і Ўкраіна.
Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер (справа) і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда (зьлева)Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер (справа) і прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда (зьлева)PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Прэзыдэнт Польшчы ў Бэрліне раскрытыкаваў «Паўночны паток – 2»
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, які знаходзіцца з афіцыйным візытам у Бэрліне, раскрытыкаваў будаўніцтва газаправода «Паўночны паток – 2».
У ходзе сустрэчы з прэзыдэнтам Нямеччыны Анджэй Дуда заявіў, што другая нітка расейскага газаправода зьяўляецца палітычным праектам і пагражае энэргетычнай бясьпецы Эўропы.
«Праект «Паўночны паток – 2» ня мае права на існаваньне. Мы лічым, што ў будучыні гэты газаправод можа нашкодзіць энэргетычным адносінам у Эўропе шляхам дамінаваньня адзінага пастаўшчыка газу на эўрапейскім рынку», – сказаў Дуда. Польскі прэзыдэнт пры гэтым падкрэсьліў, што праект таксама ставіць у цяжкае становішча з пункту гледжаньня энэргетычнай бясьпекі па меншай меры некалькі дзяржаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Акрамя Польшчы, супраць будаўніцтва газаправода «Паўночны паток – 2» выступаюць таксама балтыйскія краіны і Ўкраіна. На іх думку, гэты праект пагражае энэргетычнай бясьпецы Эўрапейскага Зьвязу.


Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, які знаходзіцца з афіцыйным візытам у Бэрліне, раскрытыкаваў будаўніцтва газаправода «Паўночны паток – 2».

У ходзе сустрэчы з прэзыдэнтам Нямеччыны Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам Анджэй Дуда заявіў, што другая нітка расейскага газаправода зьяўляецца палітычным праектам і пагражае энэргетычнай бясьпецы Эўропы.

«Праект «Паўночны паток – 2» ня мае права на існаваньне. Мы лічым, што ў будучыні гэты газаправод можа нашкодзіць энэргетычным адносінам у Эўропе шляхам дамінаваньня адзінага пастаўшчыка газу на эўрапейскім рынку», – сказаў Дуда. Польскі прэзыдэнт пры гэтым падкрэсьліў, што праект таксама ставіць у цяжкае становішча з пункту гледжаньня энэргетычнай бясьпекі па меншай меры некалькі дзяржаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Акрамя Польшчы, супраць будаўніцтва газаправода «Паўночны паток – 2» выступаюць таксама балтыйскія краіны і Ўкраіна. На іх думку, гэты праект пагражае энэргетычнай бясьпецы Эўрапейскага Зьвязу.

У Бэрліне прэзыдэнт Анджэй Дуда правёў таксама сустрэчу з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт