Logo Polskiego Radia
Print

Парушэньне выбарчай цішыні караецца штрафам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2018 16:11
Палякі рыхтуюцца да нядзельных выбараў мясцовых уладаў.
Photo: www.pixabay.com/CCO Public Domain

Парушэньне выбарчай цішыні караецца штрафам
Палякі рыхтуюцца да нядзельных выбараў мясцовых уладаў.
У Польшчы дзейнічае выбарчая цішыня, то бок забарона на агітацыю. Яна пачалася апоўначы й будзе працягвацца да 21.00 у нядзелю, то бок да заканчэньня галасаваньня.
Нацыянальная выбарчая камісія нагадвае, што агітацыя, гэта заахвочваньне выбаршчыкаў галасаваць за канкрэтныя асобы й палітычныя арганізацыі. Гэта таксама тычыцца інтэрнэту.
Парушэньне прынцыпаў выбарчай цішыні зьяўляецца злачынствам і караецца штрафам у памеры да 5 тысяч злотых (больш за 1 тысяча 165 эўра).
У сваю чаргу за публікацыю вынікаў апытаньняў грамадзкай думкі ў час выбарчай цішыні пагражае штраф да 1 мільёна злотых (больш за 233 тысячы эўра).
У нядзелю палякі будуць выбіраць прадстаўнікоў муніцыпальных уладаў, у тым ліку войтаў, мэраў, прэзыдэнтаў гарадоў іг.д. Галасаваньне будзе працягвацца з 7 гадзіны па 21.00.
Другі тур муніцыпальных выбараў у Польшчы адбудзецца 4 лістапада.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт