Logo Polskiego Radia
Print

У Эўропе адзначаюць Дзень барацьбы з гандлем людзьмі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.10.2018 15:08
Гандаль людзьмі зьяўляецца другім найбольш прыбытковым нелегальным бізнэсам у сьвеце.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Эўропе адзначаюць Дзень барацьбы з гандлем людзьмі
Паводле дадзеных паліцыі, гандаль людзьмі зьяўляецца другім найбольш прыбытковым нелегальным бізнэсам у сьвеце пасьля незаконнага абароту наркотыкаў.
Часьцей за ўсё ахвярамі гандлем людзьмі становяцца тыя, хто едзе на працу за мяжой, скарыстаўшыся дапамогай неправераных пасярэднікаў. Характэрна, што многія ахвяры гандляроў людзьмі не зьвяртаюцца ў праваахоўныя органы. «Сучаснаму рабству не патрэбныя кайданкі», – адзначае прэс-сакратар Галоўнай паліцэйскай камэндатуры Марыюш Цярка.
«Людзі часта жывуць у зямлянках і дзіўных кантэйнэрах без доступу да вады, газу і электрычнасьці, а плата, якую яны атрымліваюць, зьяўляецца толькі нікчэмнай часткай таго, што зарабляем мы з вамі, выконваючы тую ж працу», – адзначыў Марыюш Цярка.
Паводле дадзеных ААН, штогод каля 40 млн чалавек становяцца ахвярамі гандлю людзьмі. У Польшчы штогод рэгіструецца каля 450 падобных выпадкаў.

Паводле дадзеных паліцыі, гандаль людзьмі зьяўляецца другім найбольш прыбытковым нелегальным бізнэсам у сьвеце пасьля незаконнага абароту наркотыкаў.

Часьцей за ўсё ахвярамі гандлем людзьмі становяцца тыя, хто едзе на працу за мяжой, скарыстаўшыся дапамогай неправераных пасярэднікаў. Характэрна, што многія ахвяры гандляроў людзьмі не зьвяртаюцца ў праваахоўныя органы. «Сучаснаму рабству не патрэбныя кайданкі», – адзначае прэс-сакратар Галоўнай паліцэйскай камэндатуры ў Польшчы Марыюш Цярка.

«Людзі часта жывуць у зямлянках і дзіўных кантэйнэрах без доступу да вады, газу і электрычнасьці, а плата, якую яны атрымліваюць, зьяўляецца толькі нікчэмнай часткай таго, што зарабляем мы з вамі, выконваючы тую ж працу», – адзначыў Марыюш Цярка.

Паводле дадзеных ААН, штогод каля 40 млн чалавек становяцца ахвярамі гандлю людзьмі. У Польшчы штогод рэгіструецца каля 450 падобных выпадкаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт