За зьбіцьцё беларусаў палякаў асудзілі на 1 год турмы
«Ім не спадабалася размова на расейскай мове».
Суд у Сувалках асудзіў Лукаша Ц. на год турмы, а Крыстыяна Ц. і Норбэрта О. на 10 месяцаў пазбаўленьня волі за зьбіцьцё на нацыянальнай глебе.
У мясцовасьці Голдап працуе каля 200 беларусаў. Інцыдэнт адбыўся ў красавіку, калі некалькі рабочых з Беларусі выйшлі прайсьціся, на іх напалі трое маладых мужчын. Яны тлумачылі, што іх нэрвавала размова на расейскай мове. Дваім пабітым была патрэбная мэдычная дапамога.
Судзьдзя Мацей Раматоўскі не сумняваўся ў віне абвінавачаных і дадаў, што гэта ганебныя паводзіны.
Усе абвінавачаныя прызналіся да віны. У абгрунтаваньні судзьдзя перасьцярог перад такога тыпу паводзінамі і зазначыў, што кожны мае права адчуваць сябе ў Польшчы бясьпечным. Паводле судзьдзі, пакараньне павінна мець выхаваўчы характар.
Асуджаныя павінны заплаціць кожнаму пацярпеламу па 300 злотых. Прысуд не зьяўляецца канчатковым. У суд не прыйшлі ні абвінавачаныя, ні пацярпелыя.
Суд у Сувалках асудзіў Лукаша Ц. на год турмы, а Крыстыяна Ц. і Норбэрта О. на 10 месяцаў пазбаўленьня волі за зьбіцьцё на нацыянальнай глебе, паведамляе Радыё Ольштын.

ав