Сьвятара Аляксандра Шрамко вызвалілі за крытыку патрыярха Кірыла
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.10.2018 12:05
Падставай названыя «публікацыі ў СМІ паведамленьняў, якія ганьбяць Праваслаўную Царкву й сеюць у сэрцах людзей варожасьць і нянавісьць».
а.Аляксандар Шрамкоscreen https://www.facebook.com/alexander.shramko?
Сёньня ў Менскім эпархіяльным упраўленьні было агучана афіцыйнае рашэньне адносна сьвятара Аляксандра Шрамко, якому вусна забаранілі служыць падчас візыту ў Беларусь патрыярха Кірыла.
Паводле ўказу Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, Аляксандра Шрамко афіцыйна вызвалілі з пасады сьвятара «бяз права служэньня, нашэньня ярэйскага крыжа і даваньня блаславеньня». Падставай для звальненьня названыя «сыстэматычныя публікацыі ў СМІ паведамленьняў, якія ганьбяць Праваслаўную Царкву й сеюць у сэрцах людзей варожасьць і нянавісьць».
Удакладняецца, што праз год будзе разглядацца пытаньне пра далейшае служэньне Шрамко ў іерэйскім сане.
Царкоўнаму кіраўніцтву не спадабалася тое, што сьвятар апублікаваў фатаздымкі з аховай патрыярха і ягоным аўтамабілем. Айцец Аляксандар быў выкліканы ў эпархіяльнае ўпраўленьне у 11 гадзінаў, прыйшоў ён у цывільным адзеньні.
svaboda.org/яс