Logo Polskiego Radia
Print

Памёр сузаснавальнік кампаніі Microsoft

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.10.2018 12:14
Пол Ален змагаўся з анкалягічным захворваньнем. Яму было 65 гадоў.
Ален Джонс і Пол Ален.Ален Джонс і Пол Ален.By Jordanatvulcan - Own work, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=44552996

Памёр сузаснавальнік кампаніі Microsoft
Пол Ален змагаўся з анкалягічным захворваньнем. Яму было 65 гадоў.
У Злучаных Штатах Амэрыкі памёр сузаснавальнік кампаніі Microsoft Пол Ален. Бізнэсмэн і філянтроп многія гады змагаўся з анкалягічным захворваньнем. Яму было 65 гадоў.
Пра сьмерць бізнэсмэна паведаміла ягоная сям'я. Пол Ален пакутаваў ад раку з 2009 году. Гэта быў рэцыдыў хваробы, зь якой ён упершыню вылечыўся 9 гадоў таму.
Пол Ален стварыў кампанію Microsoft у 1975 годзе разам са сваім калегам зь дзяцінства Білам Гейтсам. Пасьля таго, як у яго ўпершыню выкрылі рак у 1983 годзе, Ален сышоў з кампаніі, захаваўшы частку акцый і месца ў радзе дырэктараў.
Кампанія Microsoft на працягу многіх гадоў была сусьветным лідарам у галіне інфарматыкі, а яе заснавальнікі апынуліся ў сьпісе самых багатых людзей у сьвеце. Часопіс Forbes ацаніў актывы Пола Алена на больш за 20 мільярдаў даляраў.
Бізнэсмэн не шкадаваў грошай на дабрачыннасьць і філянтропію. Сярод іншага, ён заснаваў інстытут, які вывучае працу чалавечага мозгу. У апошнія гады ён фінансаваў у археалягічныя місіі, у тым ліку ў пошук караблёў часоў Другой сусьветнай вайны. Таксама інвэставаў у спорт.
аз

У Злучаных Штатах Амэрыкі памёр сузаснавальнік кампаніі Microsoft Пол Ален. Бізнэсмэн і філaнтроп многія гады змагаўся з анкалягічным захворваньнем. Яму было 65 гадоў.

Пра сьмерць бізнэсмэна паведаміла ягоная сям'я. Пол Ален пакутаваў ад раку з 2009 году. Гэта быў рэцыдыў хваробы.

Пол Ален стварыў кампанію Microsoft у 1975 годзе разам са сваім калегам зь дзяцінства Білам Гейтсам. Пасьля таго, як у яго ўпершыню выкрылі рак у 1983 годзе, Ален сышоў з кампаніі, захаваўшы частку акцый і месца ў радзе дырэктараў.

Кампанія Microsoft на працягу многіх гадоў была сусьветным лідарам у галіне інфарматыкі, а яе заснавальнікі апынуліся ў сьпісе самых багатых людзей у сьвеце. Часопіс Forbes ацаніў актывы Пола Алена на больш за 20 мільярдаў даляраў.

Бізнэсмэн не шкадаваў грошай на дабрачыннасьць і філaнтропію. Сярод іншага, ён заснаваў інстытут, які вывучае працу чалавечага мозгу. У апошнія гады ён фінансаваў археалягічныя місіі, у тым ліку пошук караблёў часоў Другой сусьветнай вайны. Таксама інвэставаў у спорт.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт