У Польшчы іншаземцаў могуць прымусіць рабіць прывіўкі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
15.10.2018 16:52
Польскія ўлады разглядаюць магчымасьць увядзеньне абавязковай вакцынацыі для грамадзян з па-за Эўразьвязу.
Photo: whitesession/pixabay.com/CC0 Public Domain
Вакцынацыяй плянуецца ахапіць іншаземцаў і бежанцаў, нават калі яны будуць знаходзіцца ў Польшчы карацей, чым тры месяцы, напрыклад, у прытулках для ўцекачоў, паведамляе газэта Rzeczpospolita.
- Сёньня законы не патрабуюць ад замежных студэнтаў пацьверджаньня аб вакцынацыі супраць адзёру ці тубэркулёзу. Гэтыя хваробы становяцца вялікай праблемай сярод прыежджых з-за ўсходняй польскай мяжы, адзначае намесьнік міністра аховы здароўя Марцін Чэх.
Галоўны санітарны інспэктар Польшчы Яраслаў Пінкас падкрэсьлівае, што на Ўкраіне супраць тубэркулёзу прышчэпкі зробленыя толькі палове насельніцтва. Тым часам у Польшчы знаходзіцца 37,5 тысяч студэнтаў і сотні тысяч работнікаў з Украіны.
Былы галоўны санітарны інспэктар Марэк Пасабкевіч зазначае, што ўжо зьявіліся ў Польшчы ачагі адзёру, якія прыйшоў з-за мяжы, напрыклад, на мясаперапрацоўчым прадпрыемстве ў рэгіёне Мазуры, дзе працуюць украінцы. Вакцынацыя ўцекачоў і імігрантаў дзяржаўнаму бюджэту Польшчы будзе каштаваць некалькі дзясяткаў мільёнаў злотых у год. Пасабкевіч лічыць, што выдаткаваньне гэтых грошай будзе карысным для краіны. Таксама прадпрымальнікі гатовыя фінансава ўдзельнічаць у вакцынацыі замежных работнікаў, – мяркуе Якуб Гантарэк з канфэдэрацыі працадаўцаў «Lewiatan».
яс