Logo Polskiego Radia
Print

У Рыме абмяркоўваюць праблему голаду на Зямлі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.10.2018 14:11
Экспэрты адзначылі, што ў 45% выпадкаў сьмерць дзіцяці зьяўляецца наступствам недаяданьня або голаду.
Сельскія дзеці ў АфрыцыСельскія дзеці ў Афрыцыcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

821 мільён людзей ва ўсім сьвеце пакутуе ад голаду, такія дадзеныя былі прадстаўленыя ў Рыме падчас адкрыцьця міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай праблеме голаду на Зямлі. Мерапрыемства арганізаваная Міністэрствам замежных спраў Італіі на пярэдадні Сусьветнага дня харчаваньня, якія адзначаецца ААН 16 кастрычніка.

Канфэрэнцыя распачалася зь хвіліны маўчаньня ў памяць аб кожным дзіцяці, якое памерла ад голаду. Падчас прамоваў адзначана, што сусьветны голад забівае больш людзей, чым СНІД і сухоты.

Экспэрты адзначылі, што ў 45% выпадкаў сьмерць дзіцяці зьяўляецца наступствам недаяданьня або голаду.

У той жа час адзначана, што каля чвэрці насельніцтва Зямлі мае залішнюю вагу. Штогод каля 3,5 мільёнаў чалавек памірае з-за праблем, выкліканых застлусьценьнем.

эж
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт