У Варшаве праходзіць 28-я Утрэхтская канфэрэнцыя
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.10.2018 12:01
                    
                    З гэтай нагоды ў сталіцу Польшчы прыбыў кіраўнік нідэрляндзкага МЗС Стэф Блёк.
                
Mіністaр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч i кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Стэф Блёк.PAP/Jakub Kamiński 
                     
У Варшаве праходзіць 28-я Утрэхтская канфэрэнцыя
З гэтай нагоды ў сталіцу Польшчы прыбыў кіраўнік нідэрляндзкага МЗС Стэф Блёк.
Сёньня зь візытам у Варшаве знаходзіцца кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Стэф Блёк. Разам зь міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам  галяндзкі госьць прымае ўдзел у 28-ай Утрэхтскай канфэрэнцыі.
 
Гэтая формула рэгулярных сустрэчаў, запачаткаваных у 1999 годзе тагачаснымі міністрамі замежных спраў Нідэрляндаў і Польшчы. Іх першапачатковай мэтай была падтрымка Польшчы на шляху ў Эўразьвяз. 
У цяперашні час сустрэчы зьяўляюцца важным форумам для абмену думкамі па пытаньнях двухбаковых адносін і бягучых эўрапейскіх праблем. Яны праводзяцца па чарзе, раз у Польшчы, раз у Нідэрляндах. 
Падчас візыту ў Варшаве міністар замежных спраў Нідэрляндаў плянуе таксама наведаць сядзібу агенцтва Эўрапейскага Зьвязу па бясьпецы зьнешніх межаў „Фронтэкс”.
аз
Сёньня зь візытам у Варшаве знаходзіцца кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Стэф Блёк. Разам зь міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам  галяндзкі госьць прымае ўдзел у 28-ай Утрэхтскай канфэрэнцыі. Гэтая формула рэгулярных сустрэчаў, запачаткаваных у 1999 годзе тагачаснымі міністрамі замежных спраў Нідэрляндаў і Польшчы. Іх першапачатковай мэтай была падтрымка Польшчы на шляху ў Эўразьвяз. 