Logo Polskiego Radia
Print

Урад Польшчы павялічыць фінансаваньне дамоў для састарэлых

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.10.2018 16:41
Кіраўнік Рады міністраў Польшчы сёньня наведаў Мэдыцынскі цэнтар і Дом для пажылых людзей Ордэну баніфратраў у Варшаве.
Матэвуш Маравецкі (у цэнтры ў гальштуку) у Доме для пажылых людзей Ордэну баніфратраў у ВаршавеМатэвуш Маравецкі (у цэнтры ў гальштуку) у Доме для пажылых людзей Ордэну баніфратраў у ВаршавеPAP/Radek Pietruszka

Урад Польшчы павялічыць фінансаваньне дамоў для састарэлых
Урад Польшчы мае намер павялічыць фінансаваньне дамоў для састарэлых, заявіў прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік Рады міністраў Польшчы сёньня наведаў Мэдыцынскі цэнтар і Дом для пажылых людзей Ордэну баніфратраў у Варшаве.
Паводле словаў кіраўніка польскага ўраду, фінансаваньне дамоў для састарэлых будзе павышацца сыстэматычна.
Кіраўнік Кабміну сказаў, што яшчэ 3-4 гады таму на гэтыя мэты выдаткоўвалася каля 30 млн злотых (каля 7 млн эўра). Сёньня гэтая лічба павялічылася ў тры разы – у наступным годзе ўрад плянуе яе павялічыць больш, што дазволіць стварыць каля 300 новых дамоў для састарэлых. Маравецкі ўдакладніў, што сродкі будуць выдзеленыя ня толькі на гэта, але таксама на сацыяльныя й рэабілітацыйныя паслугі.

Урад Польшчы мае намер павялічыць фінансаваньне дамоў для састарэлых, заявіў прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік Рады міністраў Польшчы сёньня наведаў Мэдыцынскі цэнтар і Дом для пажылых людзей Ордэну баніфратраў у Варшаве.

Паводле словаў кіраўніка польскага ўраду, фінансаваньне дамоў для састарэлых будзе павышацца сыстэматычна.

Кіраўнік Кабміну сказаў, што яшчэ 3-4 гады таму на гэтыя мэты выдаткоўвалася каля 30 млн злотых (каля 7 млн эўра). Сёньня гэтая лічба павялічылася ў тры разы – у наступным годзе ўрад плянуе яе павялічыць больш, што дазволіць стварыць каля 300 новых дамоў для састарэлых. Маравецкі ўдакладніў, што сродкі будуць выдзеленыя ня толькі на гэта, але таксама на сацыяльныя й рэабілітацыйныя мэты.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт