Logo Polskiego Radia
Print

Лідар КНДР заявіў аб ліквідацыі ядзернага палігона

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.10.2018 09:39
Перамовы Кім Чэн Ына й дзяржсакратара ЗША адбыліся ў Пхеньяне ў нядзелю, 7 кастрычніка.
Майк Пампэа (зьлева) і Кім Чэн Ын падчас сустрэчы 7 кастрычнікаМайк Пампэа (зьлева) і Кім Чэн Ын падчас сустрэчы 7 кастрычнікаPAP/EPA/KCNA

Лідар КНДР заявіў аб ліквідацыі ядзернага палігона
Перамовы Кім Чэн Ына й дзяржсакратара ЗША адбыліся ў Пхеньяне ў нядзелю, 7 кастрычніка.
Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын падчас сустрэчы зь дзяржсакратаром ЗША Майкам Пампэа пацьвердзіў, што ядзерны палігон Пунгіры ліквідаваны. Кіраўнік КНДР таксама прапанаваў амэрыканскім інспэктарам пабываць на палігоне, каб пераканацца, што ён быў канчаткова дэмантаваны. Пра гэта паводле вынікаў перамоў паведамляе дзярждэпартамэнт ЗША, падкрэсьліваючы, што сустрэча была плённай.
Перамовы Кім Чэн Ына й Пампэа адбыліся ў Пхеньяне 7 кастрычніка. Яны абмеркавалі чатыры пункты з сумеснай заявы, падпісанай пасьля сынгапурскага саміту кіраўнікоў ЗША й КНДР.
На сустрэчы размова таксама ішла аб тым, які павінен быць другі саміт паміж прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і Кім Чэн Ынам. Бакі ўдакладнілі дэталі саміту, а таксама дату й месца яго правядзеньня.
Раней паведамлялася, што галоўная заяўленая мэта візыту Пампэа – падрыхтоўка другога саміту ЗША-КНДР. Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ўжо аб'яўляў: яго сустрэча з Кім Чэн Ынам пройдзе «ў вельмі хуткім часе».

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт