Варшаўскі ўнівэрсытэт апублікаваў дадзеныя па сёлетняму набору
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.10.2018 17:56
Ажно 25 жадаючых на адно месца было на япаністыцы й карэаністыцы.
Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain
Ажно 25 жадаючых на адно месца было на япаністыцы й карэаністыцы.
У польскіх ВНУ 1 кастрычніка пачаўся новы навучальны год. Паводле дадзеных Варшаўскага ўнівэрсытэта, сёлета самай вялікай папулярнасьцю сярод абітурыентаў карысталіся такія напрамкі, як фінансы, інвэстыцыі й банкаўская справа, інфарматыка, эканоміка. Наступныя месцы занялі кіраваньне кадрамі, псыхалёгія, страхаваньне, ангельская філялёгія.
Пры гэтым найбольшая колькасьць кандыдатаў на адно месца была на факультэтах усходазнаўства. Абітурыенты часьцей за ўсё выбіралі япаністыку й карэаністыку (25 жадаючых на адно месца). Па гэтым жа паказчыку наступныя месцы занялі эканамэтрыка, журналістыка й мэдыязнаўства, а таксама кітайская філялёгія.

вс