Вайскоўцы распрацоўваюць новую структуру камандаваньня NATO
Між іншым, з гэтай мэтай у Варшаве адбылася нарада Ваеннага камітэта NATO.
Новая структура камандаваньня NATO й павышэньне баявой гатоўнасьці альянсу - гэта найважнейшыя тэмы, якія закраналіся падчас паседжаньня Ваеннага камітэта NATO ў Варшаве.
Камандзіры з усіх дзяржаў-членаў размаўлялі пра падрабязнасьці рашэньняў, прынятых у ліпені на саміце NATO ў Брусэлі.
Кіраўнік Ваеннага камітэту NATO, маршал авіяцыі Вялікабрытаніі сэр Сьцюарт Піч паведаміў, што першыя рашэньні былі прынятыя й будуць прадстаўленыя міністрам абароны, якія сустрэнуцца на наступным тыдні ў Брусэлі. Аднак пра дэталі згаданых рашэньняў не паведамляецца.
Вядома, што новая камандная структура альянсу будзе папоўненая двума новымі лягістычнымі штаб-кватэрамі ў Злучаных Штатах Амэрыкі і ў Нямеччыне.
У сваю чаргу стратэгія „4x30” бярэ пад увагу павелічэньне колькасьці войскаў NATO, якія будуць знаходзіцца ў баявой гатоўнасьці на выпадак узьнікненьня надзвычайнай сытуацыі.
Ваенны камітэт зьяўляецца вышэйшым ваенным органам Паўночнаатлянтычнага альянсу. У яго склад уваходзяць найважнейшыя камандзіры з усіх 29 краін-членаў альянсу.
Камітэт зьбіраецца два разы ў год у штаб-кватэры NATO ў Брусэлі, і адзін раз у год на выязной нарадзе ў адной з дзяржаў-членаў.
аз
Новая структура камандаваньня NATO й павышэньне баявой гатоўнасьці альянсу - гэта найважнейшыя тэмы, якія закраналіся падчас паседжаньня Ваеннага камітэта NATO ў Варшаве.
Камандзіры з усіх дзяржаў-членаў размаўлялі пра падрабязнасьці рашэньняў, прынятых у ліпені на саміце NATO ў Брусэлі.
Кіраўнік Ваеннага камітэту NATO, маршал авіяцыі Вялікабрытаніі сэр Сьцюарт Піч паведаміў, што першыя рашэньні былі прынятыя й будуць прадстаўленыя міністрам абароны, якія сустрэнуцца на наступным тыдні ў Брусэлі. Аднак пра дэталі згаданых рашэньняў не паведамляецца.
Вядома, што новая камандная структура альянсу будзе папоўненая дзьвюма новымі лягістычнымі штаб-кватэрамі ў Злучаных Штатах Амэрыкі і ў Нямеччыне.