У Польшчы адкрылі першую аўтастраду для ровараў
У 100-тысячным горадзе Явожна, які разьмешчаны ў Сілезіі ў паўднёвай Польшчы, адкрылі першую ў краіне аўтастраду выключна для ровараў. Падобныя вырашэньні існуюць у Даніі, Нямеччыне, Галяндыі ды іншых эўрапейскіх краінах.
Працягласьць трасы, якую назвалі «Веластрадай», складае 10 км, шырыня – 5 м. У кожным з напрамкаў – дзьве паласы руху. Уздоўж дарогі для ровараў пракладзены тратуар для пешаходаў шырынёю ў 2 м. Роварная аўтастрада пракладзеная такім чынам, што не перасякаецца з аўтамабільнымі дарогамі. Для аўтамабіляў існуе поўная забарона для руху па веласіпеднай дарозе.
На «Веластрадзе» ўведзенае абмежаваньне хуткасьці: па ёй можна рухацца з максымальнай хуткасьцю 50 км/г. Паліцыя заявіла, што будзе праводзіць рэйды на аўтастрадзе для ровараў, правяраючы, у прыватнасьці, тэхнічны стан транспартнага сродку й цьвярозасьць веласіпедыстаў. Пры гэтым праваахоўнікі падкрэсьлілі, што на «Веластрадзе» не плянуецца ўстаноўка фотарадараў.
У 100-тысячным горадзе Явожна, які разьмешчаны ў Сілезіі ў паўднёвай Польшчы, адкрылі першую ў краіне аўтастраду выключна для ровараў. Падобныя вырашэньні існуюць у Даніі, Нямеччыне, Галяндыі ды іншых эўрапейскіх краінах.
Працягласьць трасы, якую назвалі «Веластрадай», складае 10 км, шырыня – 5 м. У кожным з напрамкаў – дзьве паласы руху. Уздоўж дарогі для ровараў пракладзены тратуар для пешаходаў шырынёю ў 2 м.
Роварная аўтастрада пракладзеная такім чынам, што не перасякаецца з аўтамабільнымі дарогамі. Для аўтамабіляў існуе поўная забарона для руху па веласіпеднай дарозе.

вс