Logo Polskiego Radia
Print

Стала вядомай асоба трэцяга ўдзельніка атручваньня Скрыпаляў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.09.2018 11:11
Выданьне The Telegraph паведаміла аб тым, што ўстаноўлена асоба трэцяга падазраванага ў атручваньні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.
Аляксандр Пятроў (справа) і Руслан Башыраў (зьлева) - сапраўднае імя якога - Анатоль ЧапігаАляксандр Пятроў (справа) і Руслан Башыраў (зьлева) - сапраўднае імя якога - Анатоль ЧапігаScreen Russia Today

Брытанская выведка мае дадзеныя аб трэцім падазраваным у атручваньні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі. Ім зьяўляецца агент расейскай ваеннай разьведкі, які прыбыў у Солсбэры, каб дапамагчы сплянаваць напад на Сяргея Скрыпаля. Пра гэта паведамляе брытанскае выданьне The Telegraph.

Па дадзеных газэты, ён прыбыў у Солсбэры, перш чым двое яго калегі прывезьлі ў Вялікабрытаніі ваеннае атрутнае рэчываю. Імя падазраванага не называецца.

У сакавіку гэтага года Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі атручаны з дапамогай нэрвова-паралітычнага рэчыва «Навічок». Яны былі дастаўлены ў бальніцу, дзе правялі некалькі месяцаў.

Брытанскія спэцслужбы ўсталявалі, што напад зьдзейсьнілі агенты расейскай вайсковай выведкі - Руслан Башыраў і Аляксандр Пятроў. Людзі, якія назвалі сябе гэтымі імёнамі, выступілі ў эфіры падкантрольнага Крамлю тэлеканалу RT. У інтэрвію яны адмаўлялі дачыненьне да інцыдэнту, а таксама якую-небудзь сувязь з расейскай выведкай. Іхнае месцазнаходжаньне застаецца невядомым

Выданьне The Insider і сьледчая група Bellingcat вызначылі, што Руслан Башыраў - палкоўнік ГРУ, а яго сапраўднае імя - Анатоль Чапіга.

Лёндан абвінавачвае Крэмль у нападзе. Расея дагэтуль адмаўляе і заяўляе, што ня мае нічога супольнага з падзеямі ў Солсбэры. Масква настойвае, каб брытанскі бок дапусьціў спэцыялістаў з Расеі да расьсьледаваньня справы нападу на Скрыпалёў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт