Прэм'ер-міністар ня будзе выбачацца перад апазыцыяй
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.09.2018 13:30
Прэс-служба ўраду: Мы апублікуем адпаведнае абвяржэньне, але прэм'ер Маравецкі ня мусіць прасіць прабачэньня ў апазыцыі.
Polish PM Mateusz MorawieckiPhoto: wikipedia.org/Bank BZ WBK, CC BY 1.0
Прэс-сакратар ураду Яанна Капціньска (Joanna Kopcińska) заявіла, што Матэвуш Маравецкі ня мусіць прасіць прабачэньня ў апазыцыі.
«Мы паважаем рашэньне суда. Згодна зь ім, мы апублікуем адпаведнае абвяржэньне, але прэм'ер Маравецкі ня мусіць прасіць прабачэньня ў апазыцыі. Асноўныя скаргі Грамадзянскай плятформы былі адхіленыя», - напісала на Твітэры Капціньска.
У сераду Апэляцыйны суд у Варшаве пастанавіў, што прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі павінен выправіць сваю заяву з 15 верасьня адносна будаўніцтва дарог і мастоў у пэрыяд праўленьня Грамадзянскай плятформы і Польскай сялянскай партыі.
Матэвуш Маравецкі абвінаваціў тагачасную ўрадавую кааліцыю ў тым, што, нягледзячы на заявы лідэраў, падчас яе кіраваньня не будаваліся дарогі і масты.
Рашэньне выдаецца ў выбарчым рэжыме і зьяўляецца канчатковым.
Судзьдзі Апэляцыйнага суда ў сваім рашэньні абавязалі прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага на працягу 48 гадзін выправіць сваю заяву.
Судзьдзя Паўліна Аслановіч паведаміла, што выпраўленая заява павінна выйсьці перад галоўным выданьнем навін на Першым канале Польскага тэлебачаньня (якое лічыцца праўладным - рэд.) і перад навінамі „Факты” на прыватным канале TVN (які стаіць на баку апазыцыі- рэд). Суд прадыктаваў тэкст новай, выпраўленай заявы.
яс