Logo Polskiego Radia
Print

Польшча пашырае свой удзел у місіях ААН

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2018 13:18
Анджэй Дуда падтрымаў ідэю пашырэньня і ўмацаваньня міратворчых сілаў ААН.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда.Прэзыдэнт Анджэй Дуда. PAP/Radek Pietruszka

Польшча пашырае свой удзел у місіях ААН
Анджэй Дуда падтрымаў ідэю ўмацаваньня міратворчых сілаў ААН.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда паведаміў, што Польшча пашырыць свой удзел у міратворчых місіях Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У ходзе сустрэч на вышэйшым узроўні ў сядзібе Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку польскі прэзыдэнт падтрымаў ідэю пашырэньня і ўмацаваньня міратворчых сілаў ААН.
Анджэй Дуда пераконваў, што міратворчыя місіі неабходныя для забесьпячэньня эфэктыўнасьці дзеяньня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
„Калі мы хочам жыць у прававой міжнароднай супольнасьці, дык мы павінны выпрацаваць мэханізмы прававых працэдур”, - сказаў прэзыдэнт Польшчы. Ён дадаў, што каштоўнасьці й прынцыпы ААН павінны быць дапоўненыя ваеннымі магчымасьцямі.
Кіраўнік Польшчы таксама паведаміў, што неўзабаве польскія паліцыянты далучацца да міратворчай місіі ААН у Паўднёвым Судане, а жаўнеры - да місіі ААН на Галанскіх вышынях.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт