Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад прыняў праект бюджэту на 2019 год

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.09.2018 15:01
Міністар фінансаў: Праект прадугледжвае бюджэтны дэфіцыт на рэкордна нізкім узроўні.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі й міністар фінансаў Тэрэса Чэрвіньска.Прэм’ер Матэвуш Маравецкі й міністар фінансаў Тэрэса Чэрвіньска.PAP/Paweł Supernak

Урад Польшчы прыняў праект бюджэту на 2019 год. Паводле міністра фінансаў, бюджэт на наступны год павінен стымуляваць разьвіцьцё польскай эканомікі. Тэрэса Чэрвіньска(Teresa Czerwińska) падкрэсьліла, што ён прадугледжвае бюджэтны дэфіцыт на рэкордна нізкім узроўні й сродкі на ўсе важныя мэты ўраду.

Напрыклад, на праграму дапамогi „Сям’я 500 Плюс” у бюджэце прадугледжаныя больш за 5 мільярдаў 128 мільёнаў эўра (амаль 22 мільярды злотых). На праграму „Добры старт”, то бок на набыцьцё школьных прыналежнасьцей перад новым навучальным годам, урад прапануе прызначыць больш за 326 мільёнаў 340 тысяч эўра (1,4 мільярда злотых). У сваю чаргу больш за 699 мільёнаў 300 тысяч эўра (3 мільярды злотых) прадугледжаныя на мадэрнізацыю польскіх узброеных сілаў.

Бюджэтны законапраект на 2019 год прадугледжвае даходы дзяржавы на ўзроўні амаль 90 мільярдаў 350 мільёнаў эўра (387,6 мільярда злотых) і выдаткі ў памеры амаль 97 мільярдаў эўра (416,1 мільярда злотых). Гэта дае дэфіцыт на ўзроўні больш за 6 мільярдаў 643 мільёнаў эўра (28,5 мільярда злотых).

Праект прадугледжвае таксама, што рост ВУП у будучым годзе складзе 3,8%, а сярэднегадавая інфляцыя 2,3%. Цяпер праектам бюджэту на наступны год зоймецца парлямэнт.

аз

Польскі ўрад прыняў праект бюджэту на 2019 год

Міністар фінансаў: Праект прадугледжвае бюджэтны дэфіцыт на рэкордна нізкім узроўні.

Урад Польшчы прыняў праект бюджэту на 2019 год. Паводле міністра фінансаў, бюджэт на наступны год павінен стымуляваць разьвіцьцё польскай эканомікі. Тэрэса Чэрвіньска(Teresa Czerwińska) падкрэсьліла, што ён прадугледжвае бюджэтны дэфіцыт на рэкордна нізкім узроўні й сродкі на ўсе важныя мэты ўраду.

Напрыклад, на праграму дапамогу „Сям’я 500 Плюс” у бюджэце прадугледжана больш за 5 мільярдаў 128 мільёнаў эўра (амаль 22 мільярды злотых). На праграму „Добры старт”, то бок на набыцьцё школьных прыналежнасьцей перад новым навучальным годам, урад прапануе прызначыць больш за 326 мільёнаў 340 тысяч эўра (1,4 мільярда злотых). У сваю чаргу больш за 699 мільёнаў 300 тысяч эўра (3 мільярды злотых) прадугледжаныя на мадэрнізацыю польскіх узброеных сілаў.

Бюджэтны законапраект на 2019 год прадугледжвае даходы дзяржавы на ўзроўні амаль 90 мільярдаў 350 мільёнаў эўра (387,6 ​​мільярда злотых) і выдаткі ў памеры амаль 97 мільярдаў эўра (416,1 мільярда злотых). Гэта дае дэфіцыт на ўзроўні больш за 6 мільярдаў 643 мільёнаў эўра (28,5 мільярда злотых).

Праект прадугледжвае таксама, што рост ВУП у будучым годзе складзе 3,8%, а сярэднегадавая інфляцыя 2,3%. Цяпер праектам бюджэту на наступны год зоймецца парлямэнт.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт