Logo Polskiego Radia
Print

У Іране на парадзе адбыўся тэракт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 22.09.2018 10:50
Загінула некалькі чалавек, прынамсі 20 параненыя.
Foto: EPA/ALIREZ MOHAMMADI Dostawca: PAP/EPA.

Падчас вайсковага параду ў горадзе Ахваз на поўдні краіны, невядомыя баевікі ўсчалі страляніну па трыбунах, дзе сядзелі прадстаўнікі ўладаў.

Паводле паведамленьняў відавочцаў, абстрэл доўжыўся каля дзесяці хвілін. За гэты час баявікі забілі восем іранскіх жаўнераў з Корпусу ахоўнікаў Ісламскай рэвалюцыі, паранілі некалькі дзесяткаў чалавек. Сярод пацярпелых – жанчына і дзіця.

У адказ супрацоўнікі органаў правапарадку забілі чацьвярых або пецярых баевікоў. Улады заяўляюць, што ўзялі сытуацыю пад кантроль.

Дзяржаўная тэлерадыёкампанія «Голас Ісламскай рэспублікі Іран» заявіла, што нападнікі – тэрарысты-такфірысты, так у Іране ўлады называюць чальцоў групоўкі ІД.

Вайсковы парад у Ахвазе быў прымеркаваны да Дня нацыянальных узброеных сілаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт