Logo Polskiego Radia
Print

Абу-Дабі – самы бясьпечны горад у сьвеце

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2018 17:07
Варшава апынулася на 71 месцы рэйтынгу глябальнай базы дадзеных Numbeo.
Абу-ДабіАбу-ДабіPhoto: MMartin1202/pixabay.com/CC0 Public Domain

Абу-Дабі – самы бясьпечны горад у сьвеце
Варшава апынулася на 71 месцы рэйтынгу глябальнай базы дадзеных Numbeo.
Абу-Дабі другі раз запар быў прызнаны самым бясьпечным горадам у сьвеце. Паводле глябальнай базы дадзеных Numbeo, у сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў адбываецца найменш злачынстваў. Абу-Дабі перамог, між іншым, Сынгапур, Доху й Асаку.
У сваю чаргу, самым бясьпечным горадам у Эўропе зьяўляецца швэйцарскі Базэль. Варшава апынулася на 71 месцы рэйтынгу, які ахоплівае ажно 338 гарадоў па ўсім сьвеце.
Найбольш небясьпечных гарадоў знаходзіцца ў Паўднёвай Амэрыцы й паўднёвай частцы Афрыкі. Каракас у Вэнэсуэле, Сан-Пэдра-Сула ў Гандурасе, а таксама Фарталеза ў Бразыліі – гэта найбольш небяспечныя гараду ў сьвеце.
У заснаванай у 2009 годзе, глябальнай базе дадзеных Numbeo можна знайсьці, сярод іншага, інфармацыю аб кошце жыцьця ў розных гарадах, сярэднюю зарплату й статыстычныя дадзеныя, датычныя злачыннасьці й забруджаньня навакольнага асяродзьдзя.
аз

Абу-Дабі другі раз запар быў прызнаны самым бясьпечным горадам у сьвеце. Паводле глябальнай базы дадзеных Numbeo, у сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў адбываецца найменш злачынстваў. Абу-Дабі апярэдзіў, між іншым, Сынгапур, Доху й Асаку.

У сваю чаргу, самым бясьпечным горадам у Эўропе зьяўляецца швэйцарскі Базэль. Варшава апынулася на 71 месцы рэйтынгу, які ахоплівае ажно 338 гарадоў па ўсім сьвеце.

Найбольш небясьпечных гарадоў знаходзіцца ў Паўднёвай Амэрыцы й паўднёвай частцы Афрыкі. Каракас у Вэнэсуэле, Сан-Пэдра-Сула ў Гандурасе, а таксама Фарталеза ў Бразыліі – гэта найбольш небяспечныя гарады ў сьвеце.

У заснаванай у 2009 годзе глябальнай базе дадзеных Numbeo можна знайсьці, сярод іншага, інфармацыю аб кошце жыцьця ў розных гарадах, сярэднюю зарплату й статыстычныя дадзеныя, датычныя злачыннасьці й забруджаньня навакольнага асяродзьдзя.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт