Logo Polskiego Radia
Print

КПЧ ААН падтрымаў Тацьцяну Севярынец

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.09.2018 10:59
Сябры камітэту аднадушна прыйшлі да высновы, што Беларусь парушыла правы віцебскай актывісткі.
pixabay.com/Public Domain/CC0

КПЧ ААН падтрымаў Тацьцяну Севярынец
Сябры камітэту аднадушна прыйшлі да высновы, што Беларусь парушыла правы віцебскай актывісткі.
Камітэт па правах чалавека разгледзеў скаргу віцебскай актывісткі Тацьцяны Севярынец і прыйшоў да высновы, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова й мірныя сходы.
Па інфармацыі „Віцебскай Вясны”, цяпер цягам шасьці месяцаў улады абавязаныя паведаміць Камітэту аб прынятых мерах па аднаўленьні правоў Тацьцяны Севярынец. Апроч таго – інфармаваць праз СМІ грамадзян краіны аб тым, якім чынам з боку дзяржавы былі парушаныя яе правы.
Скаргу ў Камітэт па правах чалавека Тацьцяна Севярынец накіравала яшчэ 7 гадоў таму, пасьля падзей, якія адбываліся ў 2011 годзе. Улетку таго году актывістка БХД ладзіла на Ўсьпенскай горцы ў Віцебску малітоўныя сустрэчы, падчас якіх гараджане маліліся за палітвязьняў.
Нагадаем, Тацьцяна Севярынец абвінавацілі ў парушэньні ўстаноўленага парадку арганізацыі вулічнага шэсьця з выяўленьнем грамадзка-палітычных поглядаў і ў парушэньні Закону „Аб масавых мерапрыемствах”. Судзьдзя Яўген Буруноў згадзіўся з довадамі міліцыі й аштрафаваў Севярынец на 700 тыс. рублёў.
Актывістка не згадзілася з рашэньнем суду й абскардзіла яго спачатку ў вышэйшых судовых інстанцыях краіны, а пазьней зьвярнулася ў міжнародны праваабарончы орган.
У звароце, адрасаваным у Камітэт па правах чалавека, Тацьцяна Севярынец заявіла, што для яе, як грамадзянкі, вельмі важна спыніць практыку парушэньняў грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі, а таксама – прымусіць Рэспубліку Беларусь паважаць і забясьпечваць правы, прапісаныя ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Скаргу Тацьцяны Севярынец Камітэт змог разгледзець толькі праз 7 гадоў. Сябры Камітэту аднадушна прыйшлі да высновы, што ў справе Тацьцяны Севярынец Рэспубліка Беларусь парушыла яе правы, занатаваныя ў артыкулах 19 (2) (Свабода слова) і 21 (Права на мірныя сходы) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
spring96.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт