«Ракаўскі фэст» яднае беларусаў і палякаў
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
20.09.2018 10:00
-
0920 Ракаўскі фэст - Я. Янушкевіч.mp3
Жыхар Ракава літаратуразнавец Язэп Янушкевіч — адзін з аўтараў ідэі правядзеньня «Ракаўскага фэсту».
РакаўФота: commons.wikimedia.org/Грузинова Анастасия/CC BY-SA 3.0
Сёлетнім верасьнем у Ракаве, вёсцы пад Менскам, ужо ў трэці раз прайшоў «Ракаўскі фэст». Аднымі зь яго арганізатараў былі пасольства Польшчы ў Беларусі і Польскі інстытут у Менску. Ракаў сёньня аб'ядноўвае Беларусь і Польшчу.
Ракаў да 1939 года быў мястэчкам Рэспублікі Польшча, на самай граніцы з БССР, СССР. Яго пагранічнае становішча паспрыяла таму, што слава пра Ракаў пашыралася далёка за яго межамі і дажыла да нашых дзён.
Мястэчка дагэтуль захавала статус «сталіцы кантрабандыстаў», якія наладжвалі нелегальны гандаль паміж «буржуазнай» Польшчай і савецкай Беларусьсю.
Язэп Янушкевіч Фота: kamunikat.org
Фэст у беларускай мове — гэта ня толькі каталіцкае сьвята, але і ўвогуле сьвята з кірмашом і гуляньнямі.
«Ракаўскі фэст» сёлета напамінаў наведвальнікам пра розныя эпізоды даваеннай і больш даўняй гісторыі. Выступалі калектывы з Польшчы і Беларусі, была арганізавана прэзэнтацыя польскай, беларускай і габрэйскай культур, кірмаш «Горад майстроў», квэст «Сьцежкамі кантрабандыстаў», што дазволіла жыхарам і гасьцям вёскі акунуцца ў атмасфэру мястэчка 1930-х гадоў.
Гэта адзначыў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, наведваючы сёлета фэст у Ракаве.
Артур Міхальскі, пасол Польшчы ў Беларусі: Відаць, як людзі рады багатай мінуўшчыне і спрабуюць знайсьці свае карані, якія зьяўляюцца іх багацьцем. Гэта фантастычны вопыт!
Варта напомніць, што фэст у Ракаве пачынаўся з ідэі, якая нарадзілася ў тутэйшай інтэлігенцыі, сярод якой вылучаецца дасьледчык гісторыі вёскі, архівіст, літаратуразнавец Язэп Янушкевіч.
Віктар Корбут
Слухайце далучаны гукавы файл
Афіша «Ракаўскага фэсту 2018»