Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда прапанаваў лідару ЗША стварыць у Польшчы „Форт Трамп”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.09.2018 10:50
Прэзыдэнты Польшчы й ЗША падпісалі таксама пагадненьне аб стратэгічным партнэрстве.
Прэзыдэнты Анджэй Дуда й Дональд Трамп.Прэзыдэнты Анджэй Дуда й Дональд Трамп.PAP/Radek Pietruszka

Анджэй Дуда прапанаваў лідару ЗША стварыць у Польшчы „Форт Трамп”
Прэзыдэнты Польшчы й ЗША падпісалі таксама пагадненьне аб стратэгічным партнэрстве.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда запэўнівае, што неўзабаве вынікі яго сустрэчы з Дональдам Трампам стануць бачнымі. Учора ў Белым доме лідары Злучаных Штатаў Амэрыкі й Польшчы больш за дзьве гадзіны размаўлялі аб ваенным і энэргетычным супрацоўніцтве.
Анджэй Дуда заклікаў Дональда Трампа адправіць у Польшчу амэрыканскіх жаўнераў і паўтарыў прапанову разьмясьціць на тэрыторыі польскай дзяржавы „Форт Трамп”, то бок пастаянную базу амэрыканскіх войскаў.
Хоць пакуль канкрэтных рашэньняў па гэтай справе амэрыканская адміністрацыя не прыняла, то на сустрэчы з польскай абшчынай у Вашынгтоне Анджэй Дуда запэўніваў, што пэрспэктыва пастаяннай амэрыканскай базы ў Польшчы цалкам рэальная.
Падчас сустрэчы ў Белым доме прэзыдэнты Польшчы й ЗША падпісалі пагадненьне аб стратэгічным партнэрстве паміж дзьвюма краінамі. У дакумэнце гаворка ідзе, між іншым, пра пашырэньне супрацоўніцтва ў абароннай сфэры.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт