Logo Polskiego Radia
Print

Польскія дыпляматы ўшанавалі памяць салдат, загінулых у баях з саветамі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.09.2018 14:24
У панядзелак, 17 верасьня, спаўняецца 79 гадоў з моманту нападу Савецкага Саюзу на Польшчу падчас Другой сусьветнай вайны.
На магілах салдат КАП у Даўгінаве (другі справа - пасол Польшчы Артур Міхальскі)На магілах салдат КАП у Даўгінаве (другі справа - пасол Польшчы Артур Міхальскі)

Дыпляматы з пасольства Польшчы ў Беларусі наведалі магілы салдат польскага Корпусу аховы памежжа (КАП), якія загінулі ў верасьні 1939 году ў баях з Чырвонай арміяй. У панядзелак, 17 верасьня, спаўняецца 79 гадоў з моманту нападу Савецкага Саюзу на Польшчу падчас Другой сусьветнай вайны.
Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі ў суправаджэньні дыпляматаў прыняў удзел у імшы ў касьцёле ў вёсцы Даўгінава Вілейскага раёну Менскай вобласьці. Пасьля гэтага яны ўсклалі кветкі й запалілі сьвечкі на магілах салдат КАП на мясцовых польскіх вайсковых могілках.
«Тут, у Даўгінаве, загінулі салдаты Корпусу аховы памежжа. Важна, каб мы гэта памяталі», – сказаў пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.
Польскія дыпляматы на чале з паслом краіны наведаюць таксама іншыя месцы пахаваньня афіцэраў і салдат Корпусу аховы памежжа ў Беларусі.
Корпус аховы памежжа быў спэцыяльным ваенным фармаваньнем, створаным у 1924 годзе для аховы польскай усходняй мяжы. На тэрыторыі сучаснай Беларусі дыслакавалася некалькі падразьдзяленьняў КАП.
Зь гісторыяй КАП, у тым ліку фота- й кінахронікай, можна пазнаёміцца, прайшоўшы па гэтай спасылцы.

вс

фота: Пасольства Польшчы ў Беларусі

На
На першым пляне: пасол Польшчы Артур Міхальскі (зьлева) і ваенны аташэ Польшчы ў Беларусі палкоўнік Аркадыюш Швэц падчас імшы ў касьцёле

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт