Расейцы, якія падазраюцца ў хімічнай атацы на Сяргея і Юлію Скрыпалей у брытанскім Солбсбэры, маюць сувязі з тайнымі спэцслужбамі. Да такой высновы прыйшлі журналісты, якія правялі незалежнае сьледзтва.
З апублікаванага The Bellingcat i The Insider і шэрагу расейскіх незалежных СМІ рапарту вынікае, што ёсьць дакумэнты, які пацьвярджаюць, што Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў працуюць для расейскіх спэцслужб. Высьветлілася, што ў базе дадзеных расейскага МУС няма ніякай інфармацыі аб ранейшым жыцьці Аляксандра Пятрова. Да 2009 году, калі ён атрымаў пашпарт, няма інфармацыі, што расеец калі-небудзь атрымліваў іншыя дакумэнты. На бланках, зьвязаных з выдачай пашпарту, там, дзе знаходзіцца інфармацыя пра асабістыя дадзеныя, рубрыкі застаюцца пустымі і стаіць пячатка “вельмі сакрэтна”. Пашпарты Пятрова і Башырава адрозьніваюцца толькі адным нумарам і іх няма ў базе дадзеных міграцыйнай службы.
Радыё “Эха Масквы” зьвяртае ўвагу, што дакумэнты мужчынам выдаваў маскоўскі суд, які часьцей за ўсё займаецца функцыянэрамі сілавых структур.
Паводле Вялікабрытаніі, ёсьць доказы таго, што Пятроў і Башыраў зьвязаныя з атакай на Скрыпалей.
Расейцы, якія падазраюцца ў хімічнай атацы на Сяргея і Юлію Скрыпалей у брытанскім Солбсбэры, маюць сувязі з тайнымі спэцслужбамі. Да такой высновы прыйшлі журналісты, якія правялі незалежнае сьледзтва.
З апублікаванага The Bellingcat i The Insider і шэрагу расейскіх незалежных СМІ рапарту вынікае, што ёсьць дакумэнты, які пацьвярджаюць, што Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў працуюць для расейскіх спэцслужб. Высьветлілася, што ў базе дадзеных расейскага МУС няма ніякай інфармацыі аб ранейшым жыцьці Аляксандра Пятрова.
Да 2009 году, калі ён атрымаў пашпарт, няма інфармацыі, што расеец калі-небудзь атрымліваў іншыя дакумэнты. На бланках, зьвязаных з выдачай пашпарту, там, дзе знаходзіцца інфармацыя пра асабістыя дадзеныя, рубрыкі застаюцца пустымі і стаіць пячатка “вельмі сакрэтна”.
Пашпарты Пятрова і Башырава адрозьніваюцца толькі адным нумарам і іх няма ў базе дадзеных міграцыйнай службы.
Радыё “Эха Масквы” зьвяртае ўвагу, што дакумэнты мужчынам выдаваў маскоўскі суд, які часьцей за ўсё займаецца функцыянэрамі сілавых структур. Паводле Вялікабрытаніі, ёсьць доказы таго, што Пятроў і Башыраў зьвязаныя з атакай на Скрыпалей.
ав