Беластоцкая пракуратура высунула абвінавачаньне чатыром іншаземцам, якія праз Інтэрнэт кралі грошы з банкаўскіх рахункаў. Абвінавачаныя – гэта грамадзяне Беларусі і Ўкраіны, якія маюць пастаяннае месца жыхарства ў Польшчы. Агулам, паводле пракуратуры, яны скралі больш за 630 тыс. злотых (1 эўра = 4,3 злотага).
Праваахоўныя органы заняліся згаданай справай пасьля таго, як з рахунку буйной беластоцкай фірмы зьнікла больш за 200 тыс. злотых. Пазьней падобныя злачынствы, хоць у меншым маштабе, фіксаваліся ў іншых частках Польшчы. Праваахоўным органам пасьля месяцаў сьледзтва ўдалося выйсьці на сьлед злачыннай групоўкі іншаземцаў, якая «чысьціла» рахункі польскіх юрыдычных і фізычных асоб. Адразу ж пасьля затрыманьня падазраваныя не прызнавалі сваёй віны, аднак празь нейкі час пачалі даваць паказаньні.
Пасьля ўзлому рахунку меркаваныя злачынцы пераводзілі грошы праз шэраг рахункаў на свой рахунак, каб скрыць сьляды. Дарэчы, у злачынную дзейнасьць былі ўцягнутыя звычайныя грамадзяне, які пераводзілі скрадзеныя сродкі праз свае рахункі, атрымліваючы за гэта невялікія грошы. Яны нават і ня ведалі, што сродкі атрыманыя злачынным шляхам – ім здавалася, што прадастаўляюць свой рахунак для легальных грашовых апэрацый.
Паводле пракуратуры, агулам сярод пацярпелых на сёньняшні дзень – больш за 30 фізычных і юрыдычных асоб.

вс