Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўнік фракцыі Эўрапарлямэнта заклікаў вызваліць Севярынца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.09.2018 08:58
«Улады павінны вызваліць сустаршыню БХД Севярынца й актывістаў (...)».
Павел Севярынец Павел Севярынец Фота: БХД

Кіраўнік фракцыі Эўрапарлямэнта заклікаў вызваліць Севярынца
Старшыня найбуйнейшай партыі Эўрасаюза – Эўрапейскай народнай партыі (ЕНП) – Жазэф Доль у сваім Twitter-акаўнце 7 верасьня выказаў моцную занепакоенасьць парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі.
«Улады павінны вызваліць сустаршыню БХД Севярынца й актывістаў, а таксама гарантаваць свабоду слова й мірных сходаў», – цытуе сайт БХД выказваньне Жазэфа Доля.
Гэтымі днямі прадстаўнікі беларускай правацэнтрысцкай кааліцыі прынялі ўдзел у Палітычнай асамблеі ЭНП у Брусэлі.
Францускі палітык Жазэф Доль зьяўляецца дэпутатам Эўрапарлямэнта, са студзеня 2007 года – лідарам фракцыі Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце, з лістапада 2013 года – старшынём Эўрапейскай народнай партыі.
Нагадаем, што арганізатар пратэстаў у Курапатах, сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец быў затрыманы 5 верасьня, а 6 верасьня асуджаны на 10 сутак арышту.

Старшыня найбуйнейшай партыі Эўразьвяза – Эўрапейскай народнай партыі (ЭНП) – Жазэф Доль у сваім Twitter-акаўнце 7 верасьня выказаў моцную занепакоенасьць парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі.

«Улады павінны вызваліць сустаршыню БХД Севярынца й актывістаў, а таксама гарантаваць свабоду слова й мірных сходаў», – цытуе сайт БХД выказваньне Жазэфа Доля.

Гэтымі днямі прадстаўнікі беларускай правацэнтрысцкай кааліцыі прынялі ўдзел у Палітычнай асамблеі ЭНП у Брусэлі.

Францускі палітык Жазэф Доль зьяўляецца дэпутатам Эўрапарлямэнта, са студзеня 2007 года – лідарам фракцыі Эўрапейскай народнай партыі ў Эўрапарлямэнце, з лістапада 2013 года – старшынём Эўрапейскай народнай партыі.

Нагадаем, што арганізатар пратэстаў у Курапатах, сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павел Севярынец быў затрыманы 5 верасьня, а 6 верасьня асуджаны на 10 сутак арышту.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт