Logo Polskiego Radia
Print

Дыпляматы ЭЗ у сакрэце лабіруюць у Вашынгтоне за Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.09.2018 14:12
Гэта вызначыла карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.
Foto: nord-stream2.com/Axel Schmidt

Некалькі дзяржаваў, у тым ліку Польшча, пратэстуюць супраць лябіраваньня дыпляматаў Эўразьвязу ў Вашынгтоне ў падтрымку другой ніткі Паўночнага газаправоду. Пра гэта паведамляе карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.

Прадстаўнікі кіраўніка дыпляматыі ЭЗ Фэдэрыкі Магерыні ня хочуць размаўляць на гэтую тэму. Падкрэсьліваюць, што афіцыйных дакумэнтаў у гэтай справе не існуе.

Якраз цяпер у амэрыканскім Кангрэсе абмяркоўваецца ідэя ўвядзеньня санкцый на энэргетычныя кампаніі, задзейнічаныя ў будаўніцтва Nord Stream 2.

Гаворка ідзе пра ўнутраную нататку, падрыхтаваную эўрапейскімі экспэртамі адносна ўплыву новых санкцый супраць Расеі на эўрапейскія краіны.

Карэспандэнтка Польскага радыё вызначыла, што ў дакумэнце зьмешчана меркаваньне, быццам бы санкцыі супраць Расеі і блякаваньне Nord Strema 2 адмоўна паўплываюць на дзяржавы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

«Гэты дакумэнт не кансультаваўся з краінамі-чальцамі ЭЗ, мы яго не падтрымалі б, таму што гэта няпраўда», – сказаў Польскаму радыё прадстаўнік краіны нашага рэгіёну.

«У дакумэнце прадстаўлены нямецкі пункт гледжаньня», – адзначыў чыноўнік.

Па неафіцыйных дадзеных, на гэты дакумэнт спасылаліся дыпляматы ЭЗ у перамовах у Вашынгтоне з амэрыканскімі кангрэсмэнамі, пераконваючы пра карысьць Nord Stream2.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт